Свет11

На выбарах у Раду аб'яднанай апазіцыі Расіі прагаласавалі больш за 50 тысячаў чалавек

На 45 месцаў у Каардынацыйнай радзе расейскай апазыцыі прэтэндуюць больш за 200 кандыдатаў. Прагаласаваць можна праз інтэрнэт ці ў адмысловых выбарчых камітэтах.

Колькасьць тых, хто прагаласаваў на выбарах у Каардынацыйную раду расейскай апазыцыі, перавысіла 50 тысячаў.

Аб гэтым паведамілі сёньня днём у цэнтральным выбарным камітэце, дзе раней заявілі, што галасаваньне працягваецца на суткі, да вечара панядзелку, а пры неабходнасьці, магчыма, будзе працягвацца і даўжэй. У суботу паведамлялася аб DDoS-атацы на сайты, з дапамогай якіх праводзіцца галасаваньне. Сёньня, па інфармацыі актывістаў, якая зьявілася ў «Твітэры», ніякіх перашкод не ўзьнікае.

На 45 месцаў у Каардынацыйнай радзе прэтэндуюць больш за 200 кандыдатаў. Прагаласаваць за іх можна праз інтэрнэт альбо ў арганізаваных апазыцыяй рэгіянальных выбарных камітэтах. У Маскве на Трубнай плошчы ўчора прайшоў мітынг у падтрымку выбараў. Аналягічную акцыю плянавалася зладзіць сёньня.

Абіраная Каардынацыйная рада павінна прыйсьці на зьмену цяперашняму аргкамітэту акцыяў «За сумленныя выбары».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мінская Няміга перастала трапляць у зводкі патопаў пасля залеў?2

У Еўропе выклікалі занепакоенасць авіярэйсы з Беларусі ў Лівію6

Заслужаная артыстка Беларусі прызнавалася ў любові да Адэсы. А цяпер сыграла ў прапагандысцкім фільме «пра СВА»10

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?5

Беларусь рэзка павялічыла імпарт расійскіх сыроў7

Ціханоўскі заклікаў беларускую дыяспару выходзіць на пікеты64

Сяргей Ціханоўскі пераязджае ў ЗША? Не, хлусня13

У Аб'яднаным пераходным кабінеце чакаюцца новыя прызначэнні. Не толькі «міністр эканомікі»10

«Не ядавіты, але вельмі небяспечны». Беларуска паказала грыб, які выклікаў неверагодныя спрэчкі карыстальнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы1

«З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі». Невядомы беспілотнік упаў у ноч на панядзелак у Рэчыцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць