Эканоміка

Экспарт паслуг за студзень—жнівень павялічыўся на 14,5%

У студзені—жніўні 2012 года экспарт паслуг у Беларусі павялічыўся на 14,5% у параўнанні са студзенем—жніўнем 2011 года і склаў 4 млрд. 291,9 млн. долараў ЗША, імпарт павялічыўся на 11,2% (2 млрд. 425,3 млн. долараў).

Такім чынам, паведамляе Белстат, сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчае ў 1 млрд. 866,6 млн. долараў (за студзень—жнівень 2011 года — плюс 1 млрд. 568,2 млн. долараў).

Экспарт паслуг у краіны СНД склаў 36,8% агульнага аб'ёму экспарту паслуг, у краіны па-за СНД — 63,2%. Імпарт паслуг з краін СНД дасягнуў 29,5% агульнага аб'ёму, з краін па-за СНД — 70,5%.

Экспарт транспартных паслуг павялічыўся на 2,8% і склаў 2 млрд. 378,4 млн. долараў, імпарт — знізіўся на 3,2% (990,1 млн. долараў).

Экспарт будаўнічых паслуг павялічыўся на 34,5% (да 201 млн. долараў), імпарт — у 2,3 разу (365,7 млн. долараў).

Экспарт камп'ютарных паслуг вырас на 43,1% і склаў 226 млн. долараў, імпарт — на 19,6% (да 32,4 млн. долараў).

Экспарт тэлекамунікацыйных паслуг павялічыўся на 6,1% і склаў 124,9 млн. долараў, імпарт — на 15,9% (83,3 млн. долараў).

На 26,2% вырас экспарт у галіне архітэктуры, інжынерных і тэхнічных паслуг (да 52,5 млн. долараў). Імпарт такіх паслуг павялічыўся на 51,2% і склаў 97,8 млн. долараў.

Экспарт аперацыйнага лізінгу павялічыўся на 16,1% да 80 млн. долараў, імпарт — на 16,3% (77,6 млн. долараў).

Экспарт у галіне выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці вырас на 0,8% да 11,9 млн. долараў, імпарт — знізіўся на 0,4% да 56,3 млн. долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць