Свет66

Берлусконі прызналі вінаватым у фінансавых махінацыях, будзе сядзець

Суд Мілана прызнаў былога прэм’ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі вінаватым па справе аб фінансавых махінацыях у медыякампаніі Mediaset і прысудзіў яго да чатырох гадоў турмы. З улікам амністыі 2006 г. тэрмін скарацілі да аднаго года. Берлусконі мае права двойчы аспрэчыць прысуд, на час разгляду судом апеляцыі палітык будзе заставацца на волі.

У судзе патлумачылі, што рашэнне [скарачэнне тэрміну да аднаго года] было прынята ў адпаведнасці з законам аб амністыі ад 2006 года, прысвечаным Яну Паўлу II. Закон прадугледжвае скарачэнне тэрміну зняволення максімум на тры гады і закліканы засцерагчы турмы Італіі ад перапаўнення.

Суд таксама прадпісаў Берлусконі выплаціць 10 млн еўра (13 млн даляраў) кампенсацыі падатковым органам. Акрамя таго, Берлусконі таксама забаранілі займаць дзяржаўныя пасады на працягу трох гадоў.

Пракуроры прасілі прысудзіць экс-прэм’ера да трох гадоў і васьмі месяцаў турмы. Сам Берлусконі на пасяджэнні суда не прысутнічаў.

Акцыі найбуйнейшага ў Італіі аператара камерцыйнага тэлевяшчання кампаніі Mediaset, якая належыць Берлусконі, упалі на 3% пасля абвяшчэння прысуду.

Італьянскі палітык і іншыя топ-менеджары Mediaset абвінавачваліся ў падатковых махінацыях пры куплі правоў на вяшчанне амерыканскіх фільмаў для тэлекампаніі.

Як вынікае з матэрыялаў справы, Берлусконі і іншыя падсудныя набывалі правы на трансляцыю праз афшорныя кампаніі па завышаных цэнах, а затым «лішнія» грошы трацілі на палітычныя і іншыя патрэбы, не плацячы падаткаў.

Усяго па справе аб махінацыях у Mediaset праходзіла 11 чалавек.

Сам Берлусконі настойваў на сваёй невінаватасці, адкідаючы ўсе абвінавачванні.

У Мілане працягваецца другі судовы працэс з удзелам Берлусконі, якога абвінавачваюць у інтымнай сувязі з непаўналетняй прастытуткай з Марока Карыма Эль Махруг.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы19

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны2

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 8

Самую дарагую кватэру лістапада купілі ў доме, за прагляд жылля ў якім бралі 7 тысяч рублёў

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой4

Шасцікласніца з Віцебска дапамагла выратаваць пасажырку на борце самалёта

Вольныя Купалаўцы, лабараторыі і канферэнцыя: чаго чакаць на беларускім тэатральным фестывалі ў Любліне

Дарадцы Ціханоўскай бачыліся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі на саміце АБСЕ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы19

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць