Эканоміка

Лукашэнка падпісаў закон пра дзяржаўны бюджэт на 2013 год

Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год", паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, дакумент быў прыняты палатай прадстаўнікоў 8 кастрычніка, а 10-га -- ухваленысаветам рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі.

Рэспубліканскі бюджэт на будучы год зацверджаны бездэфіцытны. Аб'ёмы яго прыбытковай і расходнай частак складуць 121,72 трлн рублёў, што на 26% больш чаканага выканання дадзеных паказчыкаў у бягучым годзе.

Для разліку прыбыткаў бюджэта прыняты мэтавы прагноз тэмпу росту ВУП у памеры 108,5%, выдаткаў - 106%. Асноўнымі крыніцамі падатковых паступленняў стануць падатак на даданую вартасць, акцызы і падаткі на замежнаэканамічную дзейнасць.

Лукашэнка таксама падпісаў законы "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь", "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2013 год" і "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь".

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы9

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой3

Шасцікласніца з Віцебска дапамагла выратаваць пасажырку на борце самалёта

Дарадцы Ціханоўскай бачыліся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі на саміце АБСЕ10

Табун навагодніх коней: што можна купіць на Камароўцы ў снежні

Венгрыя заблакавала «план Б» па фінансаванні Украіны з боку ЕС10

Дзеці запоўнілі курткамі камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры. Вось як вырашаць праблему15

Мінчук разбіў самакатам вокны, выбег на вуліцу і заснуў1

Мандарын ці клемянцін? Тлумачым, у чым розніца2

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы9

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць