Культура66

Акудовіч працягнуў справу Радзівіла

Філосаф выдаў «Кнігу пра Нішто».

«Пачынаецца кніга з ужо вядомага эсэ „Мяне няма“, — расказвае Валянцін Акудовіч. — Апроч таго ў яе ўвайшлі фрагменты эсэ „Разбурыць Парыж“, але дзве траціны кнігі складае тэкст пад назвай „Праклён Парменіда“. Паняцце Нішто з’явілася ў паэме Парменіда „Аб прыродзе“, дзе ён даказвае, што ніякага Нішто няма і не існуе, што свет статычны, існаваў заўжды і будзе існаваць вечна.

Я паспрабаваў абвергнуць Парменіда
, але, скажу шчыра: мы абодва — і ён, і я — пацярпелі паразу».

У еўрапейскай філасофіі па словах Валянціна Акудовіча пра паняцце Нішто ўзгадваецца вельмі мала — пры падрыхтоўцы кнігі філосаф працаваў з тэкстамі ад антычных часоў да працаў экзістэнцыялістаў Сартра і Хайдэгера, а таксама з філасофіяй постмадэрна.

«Вам будзе цікава, але ўжо

ў XVIII стагоддзі ў Беларусі разважалі пра Нішто. Менскі стараста Удальрык Крыштоф Радзівіл, выдатны паэт, перакладчык Сафокла і Расіна, напісаў у сярэдзіне стагоддзя паэму „Слова Нішто“,
якая сканчваецца такімі радкамі:

Бог з нічога ўчыняе
Рэчы і стварэнні,
Ды Нішто і ён не зможа
Знішчыць па хаценні.

Тут у простых словах тлумачыца дамінаванне Нішто над існаваннем».

Цяпер Акудовіч мяркуе, што найлепш было б назваць кнігу «Адсутнасць», бо гэтае паняцце шырэйшае за Нішто. «Яно ўключае ў сябе тое, чаго ніколі не было, тое, што было і знікла, тое, што існуе і знікне, і, галоўнае, тое, чаго ніколі не будзе».

«Кніга пра Нішто» мусіць падсумаваць дзесяцігоддзі філасофскіх даследаванняў Валянціна Акудовіча.

«Цяпер я б, па вялікім рахунку, мог бы легчы на канапу і чакаць, надыходу адсутнасці», — жартуе філосаф.

2 лістапада Валянцін Акудовіч прачытае адкрытую лекцыю «Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае?»
Адбудзецца яна ў 18.30 у Галерэі «Ў» (Незалежнасці, 37а). Уваход вольны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі6

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму2

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі6

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць