Эканоміка11

Беларусь, Расія, Казахстан хочуць прадаваць электраэнергію ў ЕС

Існуючыя энергамагутнасці краін — удзельніц АЭП дазваляюць рэалізоўваць электраэнергію ў краіны Еўрасаюза пры эфектыўным вырашэнні праблем стварэння агульнага рынку на тэрыторыі Казахстана, Беларусі і Расіі.
Пра гэта заявіў член калегіі (міністр) па энергетыцы і інфраструктуры АЭК Даніал Ахметаў у Бруселі на канферэнцыі Еўрэлектрык і Электраэнергетычнага савета СНД, паведаміла прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі. Мерапрыемства прайшло 31 кастрычніка.

Паводле слоў Ахметава, энергетычныя магутнасці Расіі, Казахстана і Беларусі выкарыстоўваюцца ў межах 60%, і існуе каласальны экспартны патэнцыял. «Таму разуменне партнёраў з еўрапейскага боку, іх поглядаў, ментальнасці і агульнага меркавання дазваляе нам хутчэй сфарміраваць нашы падыходы да рэалізацыі нашага сур’ёзнага экспартнага патэнцыялу ў сферы электраэнергетыкі», — патлумачыў ён.

Ахметаў дадаў, што на сёння краіны АЭП ажыццяўляюць продаж электраэнергіі ўсяго некалькім еўрапейскім краінам, уключаючы Фінляндыю, Літву, Латвію і Нарвегію.
«Але патэнцыял значна вышэйшы. У тым ліку мы можам выкарыстаць і экспартны патэнцыял, напрыклад Казахстана. Існуючыя энергамагутнасці Казахстана дазваляюць сёння рэалізоўваць электраэнергію ў краіны Еўрасаюза пры эфектыўным вырашэнні праблем стварэння агульнага рынку на прасторы трох нашых дзяржаў — Казахстана, Беларусі і Расіі», — паведаміў чыноўнік.

Ён дадаў, што зараз рыхтуецца збалансаваная праграма развіцця агульнага электраэнергетычнага рынку Расіі, Казахстана і Беларусі, які мае высокі патэнцыял на аснове адзінай тэхналагічнай базы, адзінай інфраструктуры, якая існавала раней, і адзіных тэхналагічных параметраў.
«Мы ў хуткім часе прадставім кіраўнікам нашых дзяржаў такую праграму. Думаем, што будуць сур’ёзна трансфармаваныя нашы нарматыўная і заканадаўчая базы. Разам з тым, вырашэнне гэтай праблемы дазволіць стварыць той прэцэдэнт фарміравання агульнага рынку, калі ўпершыню на прасторы трох нашых дзяржаў мы будзем мець магчымасць стварыць рэальны і эфектыўна працуючы электраэнергетычны рынак, які будзе засноўвацца на лепшых сусветных прыкладах», — паведаміў Ахметаў.

На яго думку, у наступным агульны рынак электраэнергіі будзе характарызавацца свабодным доступам да паслуг натуральных манаполій, гарманізаваным заканадаўствам, адзінай метадалогіяй тарыфнай палітыкі, адзіным інфармацыйным полем для ўдзельнікаў рынку, адзінымі тэхнічнымі нормамі і правіламі, наяўнасцю узгодненых балансаў энергарэсурсаў АЭП.

«Фарміраванне агульнага электраэнергетычнага рынку створыць таксама і мультыплікатыўны эфект праз пашырэнне супрацоўніцтва краін у сумежных сферах: будаўніцтве і эксплуатацыі інфраструктуры электраэнергетычнага комплексу, энергетычным машынабудаванні і інавацыйнай дзейнасці», — зазначыў Ахметаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць