Грамадства

Францыя змяняе збор пры афармленні доўгатэрміновых віз

Згодна з новымі палажэннямі заканадаўства Францыі, якія дзейнічаюць з 1 лістапада, збор за від на жыхарства, прызначаны для выплаты ў Французскую службу па іміграцыі і інтэграцыі (ФСІІ), будзе спаганяцца падчас падачы дакументаў на атрыманне візы адначасова са звычайным візавым зборам.

Як паведамляе прэс-служба пасольства Францыі ў Беларусі, гэта змяненне датычыцца ўсіх французскіх консульскіх служб і ўсіх нацыянальнасцяў, якім можа быць выдадзена доўгатэрміновая віза, эквівалентная віду на жыхарства

Такая віза, уведзеная ў дзеянне ў 2009 годзе, з’яўляецца адначасова ўязной візай на французскую тэрыторыю і відам на жыхарства, якія дзейнічаюць да аднаго года, што вызваляе ўладальніка такой візы ад неабходнасці звароту ў прэфектуру па атрыманне віду на жыхарства.

Увядзенне ў дзеянне такой доўгатэрміновай візы было задумана для спрашчэння і скарачэння захадаў, якія робяцца тымі замежнымі грамадзянамі, чыё знаходжанне ў Францыі не абмяжоўваецца трыма месяцамі.

«У сувязі з тым, што зборы, выплачаныя падчас падачы дакументаў на афармленне візы, не вяртаюцца, спашукальніку візы неабходна найлепшым чынам ацаніць сур’ёзнасць сваіх намераў і якасць свайго дасье, падаючы ўсе неабходныя дакументы», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»6

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

У Варонежы дроны атакавалі ЦЭЦ: у горадзе знікала святло і цяпло4

МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў2

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?3

Нецікавая праца горшая за перагрузкі, даказалі навукоўцы3

Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму84

«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку19

У Вільні зноў закрылі аэрапорт праз прылёт паветраных шароў з Беларусі24

Расія вывела з ладу ўсе ЦЭС буйной украінскай дзяржаўнай кампаніі9

Кот Лары з рэзідэнцыі брытанскага прэм'ера зробіцца галоўным героем дакументальнага серыяла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»6

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць