Эканоміка

Беларусь не адмаўляецца ад продажу нафтаперапрацоўчых заводаў

Беларусь не адмаўляецца ад продажу нафтаперапрацоўчых заводаў у Наваполацку і Мазыры. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 16 лістапада заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Паводле яго слоў, гэта пытанне абмяркоўваецца не першы год і гэтыя прадпрыемствы ўжо даўно акцыянаваны. Пры гэтым віцэ-прэм’ер адзначыў, што ў 2008 годзе ўрад быў блізкі да продажу долі акцый «найбуйнейшай расійскай кампаніі».

Сямашка назваў тры асноўныя ўмовы, якія выстаўлены Лукашэнкам і павінны быць выкананы патэнцыяльным пакупніком.

Першае — ён павінен мець сродкі не толькі на куплю акцый НПЗ, але і на яго далейшую мадэрнізацыю, аб чым павінен быць заключаны інвестыцыйны дагавор. Другое — інвестар павінен мець свае рэсурсы. «У гэтым сэнсе расійскія нафтавыя кампаніі найлепшым чынам падыходзяць як інвестары для беларускіх НПЗ», — лічыць Сямашка. Трэцяя ўмова — інвестар павінен мець свае гарантаваныя рынкі збыту. Акрамя таго, ёсць яшчэ адна «базавая» ўмова — гэта выкананне інтарэсаў працоўнага калектыву, захаванне сацыяльных гарантый, якія «можна пашыраць, але не паменшыць».

«Такім чынам, мы гатовы размаўляць з любым інвестарам, які гатовы выконваць нашы ўмовы, з улікам рэальнага кошту НПЗ», — рэзюмаваў першы віцэ-прэм’ер.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране3

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»26

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране3

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць