Улада

Польскае мяса абавязкова вернецца

Аднак адбудзецца пасьля таго, як будзе дасягнутая трохбаковая дамоўленасьць паміж Беларусьсю, Польшчай і Расеяй, паведаміў віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза

Аднак адбудзецца пасьля таго, як будзе дасягнутая трохбаковая дамоўленасьць паміж Беларусьсю, Польшчай і Расеяй, паведаміў віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза.

Пастаўкі імпартнага мяса ў Беларусь прыпыніліся ад 17 сакавіка паводле рашэньня ўпраўленьня вэтэрынарыі Мінсельгасхарчу. Адбылося гэта пасьля таго, як Расея зьвінаваціла Беларусь у рээкспарце польскага мяса. Паводле словаў віцэ-прэм’ера, беларускі бок прадаставіў расейскім калегам дакумэнты, якія сьведчылі пра тое, што перапрацаванае ў Беларусі польскае мяса рэалізуецца выключна на ўнутраным рынку.

Адначасова з Расеі так і прыйшлі дакумэнты, што б маглі сьведчыць пра факты рээкспарту. Тым не менш былі прынятыя захады па адмене імпарту польскага мяса на няпэўны тэрмін.

Для вырашэньня пытаньня, мяркуе І. Бамбіза, патрэбна выпрацаваць на беларуска-расейскім рынку адзіныя правілы. Пры гэтым схемы паставак мяса трэба абмяркоўваць і прымаць адпаведныя супольныя рашэньні. Неабходна ўлічваць інтарэсы усіх трох краінаў, падкрэсьліў віцэ-прэм’ер.

Варта адзначыць, што Польшча і Расея пакуль не знайшлі вырашэньня гэтай праблемы. Тым часам, у берасьцейскай Свабоднай эканамічнай зоне сытуацыя са спыненьнем імпарту польскага мяса пагражае мясцовым вытворцам прыпыненьнем дзейнасьці, піша тыднёвік «Белорусы и рынок». Вядомы ў рэгіёне вытворца «Інкафуд» скараціў утрая выпуск прадукцыі. Пад вялікім пытаньнем інвэстыцыйная праграма прадпрыемства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў14

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні8

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў14

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць