Улада1010

Пад Гомелем знойдзеныя новыя Курапаты?

Пад Гомелем на месцах масавых пахаванняў расстраляных людзей вядуцца раскопкі

У лясным масіве пад Гомелем, на тэрыторыі Прыбыткоўскага сельсавета, салдаты 52‑га спецыялізаванага пошукавага батальёна вядуць раскопкі на месцы масавага пахавання расстраляных людзей.

Як паведамілі БелаПАН вайскоўцы батальёна, інфармацыя аб пахаванні на гэтым месцы забітых у гады другой сусветнай вайны людзей паступіла ад мясцовых жыхароў. «Мы знайшлі ўжо больш за 20 астанкаў людзей, фрагменты абутку, адзення, — паведаміў БелаПАН адзін з вайскоўцаў, якія бяруць удзел у раскопках. — Плануецца, што ўзнімем на паверхню яшчэ 40 астанкаў. Сярод знаходак няма гільзаў — толькі кулі, што заселі ў чэрапах забітых. Хутчэй за ўсё, загінулыя — мірныя жыхары, расстраляныя фашыстамі ў гады вайны».

Камандзір пошукавага атрада Дзмітрый Бахановіч таксама паведаміў БелаПАН, што сярод знаходак няма куль, патронаў або гільзаў, як няма і нейкіх прадметаў, што сведчылі б аб прыналежнасці людзей да ваенных або мірных жыхароў. Пра тое, што людзі былі расстраляныя, гавораць кулявыя адтуліны ў чэрапах і грудных клетках. Паводле слоў Д.Бахановіча, па выніках судмедэкспертызы пракуратура Гомельскага раёна будзе выносіць рашэнне аб распачынанні або адмове ў распачынанні крымінальнай справы.

У сваю чаргу грамадскія актывісты Андрэй Мельнікаў і Канстанцін Жукоўскі, якія прыязджалі на месца раскопак да іх пачатку, паведамілі БелаПАН, што на месцы пахавання яны бачылі мноства гільзаў, як мяркуецца, ад савецкай зброі. Паводле іх слоў, тут маглі расстрэльваць мясцовых жыхароў у 1930‑1940‑х гадах супрацоўнікі НКУС. «Падобныя магілы былі ў Курапатах. Гэта не нямецкі стыль — закопваць людзей прыкладна па 20 чалавек у яму, як гэта зроблена тут, — зазначыў А.Мельнікаў. — Вядома, што ў лясах Навабеліцкага раёна вяліся расстрэлы ў сталінскія часы. Але афіцыйныя крыніцы ў 1990‑х гадах сцвярджалі, што пахаваны там крымінальныя злачынцы, а не палітычныя. Камандзір пошукавага атрада сцвярджае, што гільзаў і куль у магілах не знаходзілі, але ўчора мы знялі на відэа і фота шмат гільзаў, што ляжалі каля раскопак. Можа, камусьці выгадна ўтаіць праўду і спісаць усё на немцаў?»

Каментары10

Цяпер чытаюць

Такая бліскучая аперацыя, ашукалі самога Трампа: парвалі нам пашпарты — Ярашук1

Такая бліскучая аперацыя, ашукалі самога Трампа: парвалі нам пашпарты — Ярашук

Усе навіны →
Усе навіны

Да закрыцця польскай мяжы туды не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў

Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару асуджаны на 27 гадоў турмы за падрыхтоўку ваеннага перавароту

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю34

Вось як у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў ШМАТ ФОТА5

«Ужо не ў турме, але не магу сказаць, што на волі». Уладзімір Мацкевіч напісаў першы пост пасля вызвалення1

Вязень сумлення Дзмітрый Казлоў (блогер Шэры Кот) да і пасля вызвалення ФОТАФАКТ1

Коўл: Мяч быў на нашым баку, мы павінны былі нешта зрабіць. Трамп хоча гэтых адносін12

Мікола Дзядок: Варыянт застацца ў турме не разглядаў4

Прынамсі ў часткі палітвязняў перад тым, як выслаць з Беларусі, адабралі пашпарты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Такая бліскучая аперацыя, ашукалі самога Трампа: парвалі нам пашпарты — Ярашук1

Такая бліскучая аперацыя, ашукалі самога Трампа: парвалі нам пашпарты — Ярашук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць