Грамадства11

Былы палітвязень Крылоў папрасіў не забываць пра палітзняволеных ксяндзоў: іх шмат у калоніях!

62-гадовы Андрэй Крылоў звярнуўся да Ватыкана з напамінам пра зняволеных святароў. 

Андрэй Крылоў

«У нас ёсць палітзняволеныя, якія неяк адзінай галінкай праходзяць, пра іх не падымаюць [пытанне] — гэта ксяндзы. Там шмат ксяндзоў сядзіць. Трэба ў Ватыкан звяртацца. Неяк Каталіцкая царква прыраўнаваная да польскай царквы, і таму нагрузка на ксяндзоў моцная кладзецца». 

Сам ён перасякаўся ў калоніі з ксяндзамі Генрыхам Акалатовічам з Валожына і Андрэем Юхневічам з Шуміліна.

Андрэй Крылоў — інжынер тэхнічнага нагляду з Ваўкавыска.

У 2020 годзе супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў). Паводле абвінавачання, ён нібыта заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках праз паведамленне ў тэлеграм-чаце «Банда Лукі» 15 лістапада 2020 года.

На судзе Крылоў сваю віну цалкам адмаўляў. Тым не менш, 2 верасня 2021 года суддзя Мікалай Талашка асудзіў яго на 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    12.09.2025
    вялікі дзякуй яму, што ўздымае гэтае пытанне, але "шмат" у загалоўку намякае на што? Ёсць іншыя апроч 2-х даўно вядомых (плюс нядаўна дадаўся трэці, манах арыштаваны ў Лепелі). Гэта пытанне да культуры загалоўкаў НН ці сапраўды ёсць замоўчаныя касцёльнай іерархіяй вязні-ксяндзы?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

Гамяльчук патрабуе прыбраць «сметнік» з цацак каля пад'езда, але астатнім жыхарам так падабаецца5

Стала вядома, калі адкрыецца электронная чарга на перасячэнне зноў адкрытых пераходаў на мяжы з Польшчай2

У некаторых месцах Беларусі выпаў снег ФОТЫ1

Перавозчыкі анансавалі рэйсы праз «Бераставіцу-Баброўнікі» на польскай мяжы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка11

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць