Архіў

Вiталь Станiшэўскi. УЗРОСТ БЕЛАРУСКАЙ ЛАЦIНКI

№ 10 (107) 1 чэрвеня 1998 г.

УЗРОСТ БЕЛАРУСКАЙ ЛАЦIНКI

 

Сёньня многiя патрыёты праяўляюць вялiкую цiкаўнасьць да «беларускай лацiнкi» — лацiнкавага альфабэту, якiм пэўны час у гiсторыi пiсалi па-беларуску. Прыхiльнiкi лацiнкi заклiкаюць таксама адрадзiць лацiнку — цi то як адзiны альфабэт, цi то як паралельны з кiрылiцай.

Вядома, што цi найбольш моцным довадам каштоўнасьцi чагосьцi ёсьць традыцыя. Гэты тычыцца i альфабэту, таму прыхiльнiкi лацiнкi згадаваюць пра самабытнасьць традыцыi яе ўжываньня, i гэтым падмацоўваецца яе папулярнасьць.

Якая ж традыцыя ў беларускай лацiнкi? Апошнiм часам можна пачуць, што беларуская лацiнка нарадзiлася аж у часы ВКЛ, а значыць яе самабытнасьць бясспрэчная: часы ВКЛ — наш «залаты век». Але цi так гэта ўзапраўды? Якi яе сапраўдны ўзрост?

Распаўсюдзiлася памылковае меркаваньне, што беларуская лацiнка ўпершыню зафiксаваная ў 16 ст., яшчэ дакладней (але блiжэй да 17 ст.), у 1596 г. («Наша Нiва», № 13-14, 1997 г., «Беларуская лацiнка», Ю.Б., Б.: «Першыя фiксацыi лацiнкавага напiсаньня беларускiх тэкстаў адносяцца да 16 ст.». «Наша Слова», № 9, 1995 г., «Не панацэя, але важны сродак уратаваньня нашай мовы i нацыi», Язэп Стапановiч: «Адной зь першых значных кнiг, напiсаных па-беларуску лацiнскiм шрыфтам, лiчыцца «Казаньнi Кiрыла» С.Зiзанiя (Вiльня, 1596). На жаль, стваральнiк беларускай лацiнкi невядомы.»). Памылковасьць такога меркаваньня была даведзеная ў артыкуле «Асьцярожна з лацiнкай!» («Наша Слова», № 50, 1995 г.). Тым ня менш, гэта не перашкодзiла памылцы паўтарацца — ужо ў «Нашай Нiве». Таму лiчу патрэбным яшчэ раз i падрабязьней зьвярнуць увагу на гэтую памылку, каб зман не пашыраўся далей.

Нi Ю.Б., нi Я.Стапановiч не ўказалi крынiцы пададзеных зьвестак. Аднак яна вiдавочная: энцыкляпэдыя «Беларуская мова», артыкул «Лацiнка», а менавiта сказ: «Лацiнка ўжывалася побач з кiрылiцай i ў друкаваных кнiгах рэлiгiйных жанраў, напрыклад, «Казаньнi Кiрыла» (Вiльня, 1596), дзе паралельна зь беларускiм зьмешчаны польскi тэкст». Сапраўды, будучы настроеным знайсьцi зьвесткi менавiта пра беларускую лацiнку, можна зразумець гэты сказ так: у ВКЛ па-беларуску пiсалi ня толькi кiрылiцай, але i лацiнкай, i прыклад апошняга — «Казаньнi Кiрыла» 1596 г., такiм чынам, гэта — першая фiксацыя беларускай лацiнкi. Магчыма, што i адна зь першых. Магчыма, што ўсе яны адносяцца ня толькi да канца 16 ст., а да ўсяго, цэлага 16 ст.

Тым ня менш, гэты сказ нiчога не гаворыць пра беларускую лацiнку, пагатоў ня ўказвае яе прыкладаў. Сапраўды, напiсана, што лацiнка ўжывалася побач з кiрылiцай, i ўказаны прыклад такога ўжываньня. Але маецца на ўвазе ня тое, што побач зь беларускамоўнымi тэкстамі на кiрылiцы былi беларускамоўныя тэксты i на лацiнцы, а тое, што былi кнiгi, дзе побач з тэкстамi на мове з кiрылiчнай графiкай былi тэксты на мове з лацiнкавай. Якраз пра гэта i гаворыцца ў самым канцы сказу: «... «Казаньнi Кiрыла» (Вiльня, 1596), дзе паралельна зь беларускiм зьмешчаны польскi тэкст», г.зн., у «Казаньнях...» на кiрылiцы — беларускi тэкст, а на лацiнцы — польскi, i гэта прыклад, калi ў кнiгах лацiнка ўжывалася побач з кiрылiцай (а ня першая фiксацыя беларускай лацiнкi). Такiм чынам, памылка — у няслушным вытлумачэньнi згаданага сказу.

А калi ж узьнiкла беларуская лацiнка? Зрэшты, можа, А.М.Булыка сапраўды адносiць яе першую фiксацыю да 16 ст.? (Згадзiцеся, сказ даволi двухсэнсоўны i спрэчны). Тады гэта павiнна пацьвердзiцца i ў яго iншых артыкулах. Цытую артыкул таго ж А.М.Булыкi «Алфавiт» (тамсама): «Кiрылiчны алфавіт выкарыстоўваўся ў старабеларускiм пiсьменстве ад 14 да 18 ст. У 18 — пачатку 20 ст., у сувязi зь яго заняпадам стаў ужывацца лацiнскi альфабэт, якi дагэтуль служыў толькi для афармленьня польскiх i лацiнскiх тэкстаў». Як бачым, на гэты раз аўтар вырашыў ясна i недвухсэнсоўна: беларуская лацiнка ўзьнiкла не раней за 18 ст. Iншыя навукоўцы таксама не аспрэчваюць гэтага.

Значыць, няма падставаў лiчыць яе самабытнай традыцыяй, бо ўзьнiкла яна як адгалiнаваньне ад традыцыйнага альфабэту польскай мовы, якая выцесьнiла нашую з нашай дзяржавы, а зь ёю i нашую кiрылiцу; калi ў 1696 беларуская мова была ператвораная зь дзяржаўнай мовы ў крэсовы дыялект, а польская — з замежнай у лiтаратурна-афiцыйную. Дыялекты, як вядома, ня маюць сваёй пiсьмовасьцi, i прыкметай ператаварэньня нашай мовы ў крэсовы дыялект якраз была страта ёю афiцыйна-лiтаратурнага статусу i як наступства — асобнай, кiрылiчнай пiсьмовасьцi.

Лацiнка — не самабытная, а крэсовая традыцыя. Самабытная — кiрылiца, альфабэт вольнай Лiтвы, а ня Крэсаў. Гэтак лiчыў i вядомы патрыёт-мовазнавец Ян Станкевiч (гл. «Гiсторыя беларускага языка», Вiльня, 1939). I лацiнка — не прыкмета «эўрапейскасьцi» (цi да 18 ст. на Беларусi панавала «азiяччына»?).

Зрэшты, калi даўнiя традыцыi для кагось неiстотныя, хай ён згадае, што менавiта яны былi падставай самаўсьведамленьня нашай нацыi i вытокамi Адраджэньня, я маю на ўвазе першы яго манiфэст — прадмову Багушэвiча да «Дудкi беларускай», дзе самабытнасьць беларусаў ён грунтаваў самабытнасьцю iх мовы, бо «чытаў старыя паперы» на гэтай мове.

Магчыма, ня ўсе згодзяцца з гэтымi камэнтарамi i прымуць такі погляд. Але, спадзяюся, iх зацiкавiць заця б нескажоная гiсторыя лацiнкi на Беларусi, данесьцi якую лiчу сваiм патрыятычным абавязкам.

Вiталь Станiшэўскi

Каментары

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць