Архіў

Зьмiцер Бартосiк. БЯСКОНЦАЯ ГАРА

№ 11 (108) 15 чэрвеня 1998 г.

Бясконцая гара

 

Памятаю, нехта казаў, што ўсё самае значнае й цiкавае звычайна канцэнтруецца ў сталiцах. Напэўна, той нехта быў не беларус. Бо беларус, нават самы савецкi, ведае, што госьця свайго цi то з Арбата, цi то з Манмартра трэба везьцi у Мiр, Нясьвiж цi Белавескую пушчу. Адным словам, далей ад Менскай кальцавой дарогi. Туды, дзе яшчэ нешта захавалася. I мне таксама з надыходам лета карціць часьцей прарываць тое кола.

А куды накiравацца вандроўнiку, як не на самую высокую кропку краiны. У Беларусi гэта Сьвятая гара. Зь лiтаратуры я даведаўся, што вышыня яе 345 мэтраў над узроўнем мора. Што ў 58-м годзе яе перайменавалi ў гару Дзяржынскую. I што ўвогуле знайсьцi яе даволi няпроста, нягледзячы на тое, што знаходзiцца яна ўсяго за 30 кiлямэтраў ад сталiцы. Сябры яшчэ болей напусьцiлi туману. Ад адных я чуў, што гэта амаль беларускi Эвэрэст, вяршыня якога патанае ў шэрым крывiцкiм небе. Iншыя ж казалi, што вышэйшая кропка не абавязкова павiнна мець выразныя схiлы й крутыя ўздымы. Але ўсё гэта толькi распальвала маю цiкавасьць.

Была i яшчэ адна абставiна не без iнтрыгi, пра якую даведнiкi маўчалi. Памiж Балтыйскiм i Чорным марамi ёсьць толькi адна кропка, адкуль яны абодва могуць быць патэнцыяльна бачныя — гара Сьвятая.

I я яе ўбачыў. Праўда ня так хутка, як думалася. Гара гуляла са мною ў хованкi. Нягледзячы на тое, што я быў узброены мапаю й дакладна даехаў да месца. Я стаяў пасярод панылага й бязьлюднага краявiду вёскi Скiрмунтава й мала што разумеў. Праваруч ад мяне быў калгасны ток, а леваруч — альбо разваленая, альбо недабудаваная МТС. Неўзабаве з машына-трактарнае станцыi паказалiся людзi — два пахмурныя калгасьнiкi. У якiх я й запытаўся аб славутасьцi iхнай мясьцiнкi. Пару хвiлiнаў калгасьнiкi дзiвiлiся: «Дык Вы аж з самога Менску прыехалi?» Нарэшце да iх дайшло, навошта мяне занесла сюды «аж з самога Менску». «А, дык Вам гара тая трэба? Ды вунь яна, за плотам», — махнулi ў бок МТС калгасьнiкi ды пашыбавалi па сваiх калгасных справах.

Перабраўшыся цераз плот, я ўбачыў даволi алегарычную карцiну. Пасярод двара, заваленага праржавелымi трактарнымi карданамi ды згнiлымi шынамi камбайнаў узвышаўся пагорачак зь пясочку вышынёй з чалавечы рост. На пагорачак быў зацягнуты гранiтны камень, надпiс на якiм абвяшчаў, што гэта й ёсьць «Гара Дзяржынская. Найвышэйшая кропка Беларусi». Гэткая «магiла невядомага калгасьнiка», палеглага ў бiтве за ўраджай. Я залез на вяршыню, стаў на камень, азiрнуўся навокал... I ўсё зразумеў. Надпiс на каменi хлусiў толькi часткова. Пада мною сапраўды была гара Дзяржынская. Толькi лiчба хлусiла. Гару Дзяржынскую насыпалi пад свой рост i маштаб тыя, хто не знайшоў, ды нiколi й не шукаў гары Сьвятой. Якая нарэшце адкрылася. Цiкава, я ледзь не гадзiну калясiў па яе спакойных схiлах. Яе паўночны, балтыйскi бок быў накрыты шчыльным непраглядным лесам. Затое з паўднёвага, чарнаморскага, мне адкрываўся можа самы бясконцы далягляд з бачаных мною ў жыцьцi. Чым не беларускi цэнтар сусьвету? Месца для храма цi статуi Збавiцеля... Прастаяўшы над беларускiм бяздоньнем колькi хвiлiн, я лёгка саскочыў зь пясочнай дзяржынскай гары на беларускую зямлю. Наўрадцi я буду стаяць на ёй больш цьвёрда пасьля гэтага паломнiцтва. Але, зрэшты, хто ведае. Калi верыць старым назвам. Цiкава яшчэ тое, што вяртаючыся ў сталiцу, я так i не заўважыў, дзе тая гара сканчаецца.

Зьмiцер Бартосiк

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

Блогер-канспіролаг Вірус знайшоў новую працу6

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ2

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць