Архіў

Франсуа Марыяк. ВЕРШЫ Ў ПЕРАКЛАДАХ НIНЫ МАЦЯШ

№ 16 (113) 1998 г.

Франсуа Марыяк

 

СМАРАГД

Зноў цёплага сьвятла вярнулася пара.

Нарэшце ўладны я над схмаранай душой.

Павесялее ў пальцах вашых i смарагд,

Хоць нежывым яго ўважалi мы зiмой.

Больш не люструе ён таемнаю вадой

Спануры позiркаў, якой пазбыўся я.

I бачысься ты мне сярод пакуты ўсёй,

О, горкая любоў апошняя мая,

Пяшчотнаю, як ноч, адно пяшчотай той.

ЦЕНЬ

У днi, калi упал спыняў усё жыцьцё,

Калi жарлiва сонца на зьнямоглых нiвах

Да сэрца вiнаграднiк прыгортвала маўклiвы,

У час, калi шыхты зьнясiленых касцоў

Гнялi траву крыжамi целаў нерухлiвых,

Адным-адзiн у тыя днi пякельля, пылу,

Наўпрост прад сном зямлi
прыгнечана-панылым,

Аглушаны цыкадаў незьлiчоных
цвыркаценьнем,

Я прагнуў сэрца вашага, як прагнуў ценю.

РАЎНАДЗЕНСТВА

Ссумнелая вясна цьмiць свой агнiсты ўсплёск.

Як рана, успамiн зноў растулiўся ў целе.

Пашлi спачын зiмы, спакой халоднай белi

З маркотным водарам схаваных горкiх
сьлёз,

О, ноч маiх дзьвюх рук самотных
на пасьцелi!

 

З францускае мовы пераклала Нiна Мацяш

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі7

Інстытут сучасных ведаў у Мінску пракаментаваў паступленне Таццяны Буланавай7

«Каб Беларусь не аддалі Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза». Ціханоўская заклікае ўключыць беларускае пытанне ў мірныя перамовы Украіны і Расіі34

Данія ўпершыню назвала ЗША патэнцыйнай пагрозай4

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць