Архіў

Вiктар Шнiп. ВЕРШЫ

№ 20 (117) 1998 г.

Вiктар Шнiп

 

***

Зьмяя саграваецца ў зьмейцы,

А ў доме тваiм — iндзейцы,

I ты на ўсё гэта глядзiш,

Нiбы на далёкi Парыж,

Якому на нас напляваць,

Цi хочам мы жыць цi ўмiраць.

Зьмяя саграваецца ў зьмейцы,

Сьляза павiсае на вейцы

I хутка ўпадзе на зямлю,

Якую таксама люблю

Ня меней, чым ты i iндзейцы...

Зьмяя саграваецца ў зьмейцы,

Як нашая сьмерць у вiне.

I ты зноў сьмяесься зь мяне,

Бо я малады i ня знаю,

Каго шчэ ў свой дом напускаю...

Зьмяя саграваецца ў зьмейцы...

Зьмяя саграваецца ў зьмейцы...

***

Дажджы. Халадэча. Хваробы.

I людзi, бы ў пляшцы амёбы,

Яшчэ ў гэтым сьвеце жывуць.

Хваробы. Дажджы. Халадэча.

I кожны з нас марыць аб Нечым,

Ды мары спакой не даюць.

Я сумны, як бiты сабака.

Я сёньня над келiхам плакаў

I пiў, як атруту, вiно.

Дажджы. Халадэча. Хваробы.

I ў сьвеце няма ўжо Эўропы,

Ёсьць толькi ў Эўропу вакно.

САМАГУБЦА

Ты мёртвы, быццам дзень мiнулы,

Што з памяцi яшчэ ня зьнiк.

Ты — вецер у вакзальных вулках,

Кудой прагрукацеў цягнiк.

I гэта ноч, як дамавiна,

Сплыве з табою ў небыцьцё.

I будзе сумная жанчына

Зьбiраць апалае лiсьцё

У вулках, дзе з табой бывала,

I будзе вогнiшча палiць,

I будзе дым каля вакзала,

Нiбыта прывiд твой, хадзiць...

Чаго ты жыў — нiхто ня знае.

Нашто памёр — ня знаеш ты.

I кроў зь цябе, як грэх, сьцякае

На патаптаныя лiсты.

***

Я грэшны, як вада, дзе сьпiць атрута,

I мне сьвятым нiколi ўжо ня стаць,

Ды я хачу таксама быць пачутым

Людзьмi i Богам, што на сьвет глядзяць,

Дзе я жыву i радасьцi ня знаю,

Дзе я люблю i ненавiджу сьвет,

Што да канца нiколi не спазнаю,

Бо гэты сьвет — ня дым ад цыгарэт,

Што мы з табой, самотныя, курылi

У цеснай кухнi i пiлi вiно,

I сьвет зь няведама чаго тварылi,

Хоць гэты сьвет нам створаны даўно.

Я грэшны, як вада, дзе сьпiць атрута,

I мне сьвятым нiколi ўжо ня стаць.

Жыве ўва мне, як сьмерць мая, Iуда,

Што знае час, калi мяне прадаць...

***

Нашым дыханьнем напоўнена неба,

I не ўцячы нам адсюль нiкуды.

Зноў павуцiны няўлоўнае срэбра

Сьветла плыве над прасторам жуды,

Па-над травой, што даўно пажаўцела,

Па-над дарогаю, што зарасла...

I павуцiна над мной праляцела,

Як не ляцела i як не была.

I пахмурнела зьбяднелае неба,

I пачарнеў, нiбы дым, далягляд.

Нашым спакоем напоўнiцца глеба,

Быццам апалай лiстотаю сад...

 

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»5

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр юстыцыі Хаменка папрасіўся на выхад з Савета Рэспублікі. Ён быў намеснікам Качанавай3

Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»4

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце2

Сяргей Ціханоўскі застаецца ў Фларыдзе? Новы фэйк канспіролагаў і прапагандыстаў21

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі8

Расіяніну Данілу Багрову далі дзевяць гадоў калоніі па справе аб спробе ваяваць за Украіну

Лукашэнка: Беларусь не мае дачынення да дронаў, што залятаюць у Польшчу або Літву10

Расійскі сенатар Джабараў пагражае Польшчы новым падзелам: «наступае на старыя граблі»10

ГУР узяў адказнасць за выбухі пад Уладзівастокам: называюць гэта помстай вайскоўцам РФ, якія ўдзельнічалі ў забойствах палонных украінцаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»5

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць