Архіў

Зьмiцер Бартосiк. ПАРЫСКАЕ КIНО

№ 24 (121) 1998 г.

Зьмiцер Бартосiк

ПАРЫСКАЕ КIНО

 

Мой прыяцель разам з жонкаю зьбiраецца на Каляды наведаць Парыж. У пашпартах ужо красуюцца шэнгенскiя вiзы, ужо замоўленыя квiткi на самалёт i нумар чатырохзоркавага гатэлю з вокнамi на Сену. Ужо набытая супэрсучасная вiдэакамэра, гатовая заархiваваць кожны крок беларусаў па францускай зямлi. Мая сяброўская роля — цiха зайздросьцiць, мiлуючыся на Менск. I я ў жаданьнi выцiснуць зь сябе ўсю сваю зайздрасьць да ягонага вяртаньня, намагаюся ўявiць усю розьнiцу нашых Калядаў.

У той мiг, калi колы эрфрансаўскага ляйнэру дакрануцца да бэтоннага кiлiму «Арлi», мяне, як заўжды, пабудзiць памылковы званок. Альбо зь якога-небудзь далёкага Чэрыкава грубы голас запатрабуе ад мяне якогась «заведуюшчага планаддзела». Цi якаясь менская дзяўчынка пераблытае мяне зь нейкiм Адамам. I на маё заўсёднае «вы памылiлiся», суворы чэрыкавец бесцырымонна кiне слухаўку, а сталiчная панi хутчэй за ўсё мiла прашчабеча «прабачце». Не пасьпеўшы ачомацца пасьля аэравакзальнага бабiлёну, сябра прылепiцца да таксовачнай шыбы, у жаданьнi першым убачыць Эйфэлеву вежу. «А вось тут загiнула прынцэса», — кiне iм таксоўшчык. Тады як мой заўжды вiрлiвы краявiд за вакном на пяць хвiлiн замрэ нiбы ў жалобе. Пад згаслымi поглядамi стомленых мiнакоў i заклапочаных амонаўцаў прасьлiзьне чорны мэрсэдэс са сьцяжком на капоце. Крыкнуць «Вiвлямпэрор» жаданьня нi ў кога ня ўзьнiкне. «Жана, мы ў Парыжы!» — крыкне сябра, кiдаючыся на неабдымны гатэльны ложак. «А неба тут больш рознакаляровае», — адкажа яна яму. «Уяўляеш, а ў Менск зараз зь вiзытам прыбыла дэлегацыя з Вышняга Валачка. Высокiя госьцi сустракаюцца з кiраўнiком ураду для наданьня яшчэ большай дынамiчнасьцi беларуска-вышневалачоцкiм сувязям», — гледзячы ў парыскае неба, перадражнiць сябра «Радыё адзiн».

Паглынаючы жабiны лапкi ў кавярнi, куды заходжваў Хэмiнгуэй, мой сябра наўрад цi ўзгадае мяне, якi крэмзае шнiцэль у той самай кавярнi, куды ў любы момант можа зайсьцi жывы Сыс. Увечары яны безумоўна накiруюцца ў заплянаваны «Мулен руж», дзе смакуючы велiчыню моманту, сябра будзе вымушана сьмяяцца над iншамоўнымi, незразумелымi жартамi. I жонка параiць яму тэрмiнова вылецець у Менск i знайсьцi там тэатар «Дзе я». Непадалёк ад якога я, ня выключана, завязну ў нейкай шумнай кампанii, дзе ўбачу вочы, ад погляду якiх адсутнасьць Нотр Даму за вакном падасца найменшаю з магчымых драмаў. «Дык мы сапраўды ў Парыжы!» — сьцьвердзiць ён, выходзячы на Пляц Пiгаль. «Пакуль не сустрэну Дэлона, не паверу». «Заўтра ў Дыснэйлэндзе я цябе пазнаёмлю зь Мiкi Маўсам».

«Дык Вы бывалi ў Парыжы? — спытаецца ў мяне па-беларуску няйначай сваячка Далiды, пасьля адсьпяванай шансаньеткi. I мне нiчога не застанецца, як паабяцаць вярнуца туды iзноў i толькi зь ёю. «А я думаў, што яна значна большая», — выкажацца сябра на адрас Джаконды. «А Елiсейскiя палi шырэйшыя за праспэкт Скарыны?» — запытаецца ў мяне яна. «Роўна на тры мэтры», —адкажу я, вырульваючы на пляц Перамогi i ўстаўляючы ў магнiтафон касэту любiмага шансанье Шалкевiча. Спазьняючыся на канцэрт групы «Палац», я магу й забыцца на таго, хто нарадзiўся ў гэты дзень. Цалкам заняты падараваным iм сюжэтам для новага рамансу. «Куды ты сёньня хачаш, на Манмартар цi ў Пампiду?» — запытае прыяцель у жонкi ў ранiшiм ложку. «Ой, трэба ж яшчэ ў Тацi пасьпець забегчы».

З тэлефона-аўтамата на Сэн-Жэрмэн ён заталефануе да мяне ў Менск, i, на жаль, не засьпее. Таму што якраз у гэты момант, у забiтай пад завязку самай лепшай публiкай у сьвеце залi, мы, падагрэтыя шампанскiм, будзем сьпяваць «Мэры крыстмас ту ю». I нiчога нам не перашкодзiць увераваць у Ягонае прышэсьце на гэтую зямлю. «А давай на разьвiтаньне залезем на Эйфэлеву вежу?» — прапануе прыяцелю жонка. «Ну i чаго я там ня бачыў?» — адкажа ён.

Калi яны будуць паказваць мне сваё парыскае кiно, я буду вельмi старацца зайздросьцiць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць