Архіў

Кастусь Травень. Эўропа была так блізка

№ 03 (124) 1999 г.


ЭЎРОПА БЫЛА ТАК БЛІЗКА

 

Пры пабудове сацыялістычнага грамадзтва за кошт велізарных і гераічных намаганьняў некалькіх пакаленьняў народаў былой Расейскай імпэрыі стварылася новая ідэнтычнасьць — тоеснасьць савецкага чалавека. Савецкі чалавек — інтэрнацыяналіст, ён інфантыльны, безадказны, прывык, што ўсё ягонае жыцьцё залежыць ад улады і нічога — ад яго асабіста. Сярод савецкіх шмат люмпэнаў: люмпэн-рабочыя, люмпэн-сяляне, люмпэн-інтэлігенты. П’янства як стыль жыцьця паступова выцясьняла інстынкт выжываньня. Сёньня савецкі чалавек адчувае сваю неканкурэнтаздольнасьць і таму баіцца рынкавых зносін. Ён спадзяецца на Бога, цара, генсакратара, начальніка, старшыню калгасу... Большасьць ня можа спадзявацца на сябе, адсюль — я хворы, слабы, інвалід, вэтэран, удзельнік вайны, воін-інтэрнацыяналіст, заслужаны дзеяч і г. д. Дзяржава павінна дапамагчы, заступіцца, прызначыць, і чалавек, атрымаўшы мізэрную пэнсію, дапамогу, пасьведчаньне, грамату, мэдаль, кватэрку, «Запарожац», супакойваецца — ён у параўнаньні зь іншымі дамогся мікраскапічнага ўмацаваньня свайго жыцьцёвага становішча. Чаму вялікая колькасьць людзей не прывыкла спадзявацца на сябе? Таму што іх адвучвалі ад веры ў сябе. Таму што ў дзяржаве існавала і зараз існуе ўсходняя сыстэма каардынатаў, дзе чалавек — істота — зьяўляецца мэханізмам, ад якога нічога не залежыць. Ён выканаўца. За яго вырашае вышэйстаячы халуй фэадала. Ён, халуй фэадала, і забясьпечвае жыцьцяздольнасьць мэханізму. Гэтая сыстэма каардынатаў — прадукт Расейскай фэадальнай імпэрыі. Беларусаў і сёньня прымушаюць далей існаваць ва ўсходняй сыстэме каардынатаў.

Расейскія адносіны, расейская тэхналёгія, школа, войска, вера, літаратура, расейская мова... Усё гэта сыстэма, якая гадуе чалавека агрэсіўнага, няздольнага да спакойнага жыцьця. Яскравы прыклад — расейскі мат, якім так ганарацца ягоныя носьбіты. Мат — гэта характарыстыка суадносінаў паміж людзьмі, іх узровень. Генэрал Лебедзь так у сваёй кніжцы і напісаў: «Армія трымаецца на маце». (Каўказцы, дарэчы, успрымаюць мат як абразу, якая патрабуе помсты.) Расейская літаратура — гэта літаратура аб пакутлівым жыцьці, дзе няма месца шчасьцю. І ўсё, што ёсьць таксама ў Эўропе і ў Амэрыцы, даведзенае да крайнасьці: дзедаўшчына ў войску, мэліярацыя ў вёсцы, Чарнобыль у атамнай энэргетыцы...

Савецкі чалавек прывучаны да гераізму. Гераізм на вайне, гераізм у працы, гераізм у каханьні, гераізм у жыцьці — а шчасьця няма. Чаму? Расейская сыстэма каардынатаў заўсёды мае патрэбу ў героях, гераічных учынках, гераічным жыцьці, бо заўсёды вядзе да шматлікіх памылак, яна прадукуе памылкі і промахі, яны запраграмаваныя ў ёй. Жыцьцё агрэсіўных істотаў, узрошчаных расейскай сыстэмай — гэта як язда на ровары. Прыпыніўся, стаў памяркоўным, лагодным — значыць, страціў ініцыятыву. А безь ініцыятывы яны страчваюць уладу, магчымасьць увесь час уплываць на сьвядомасьць людзей. Таму агрэсія ніколі не прыпыніцца. Свабода ў цывілізаваным грамадзтве — гэта адказнасьць перад дзяржавай, перад нацыяй, сям’ёй, грамадзтвам. А калі дзяржавы ўжо няма, нацыі не існуе, грамадзтва разбурана, сямейныя повязі кволыя?

У мяне такое ўражаньне, што мы, магчыма, дажываем апошні, зусім невялікі гістарычны адрэзак перад новай тыранічнай расейскай дыктатурай. Чалавечае жыцьцё, на гэты раз ужо наша з вамі, будзе ізноў ахвяраванае дзеля вялікай і неабсяжнай імпэрыі. Дзе ж той момант, той пераломны час, калі наша грамадзтва зрабіла крок па дарозе, якая сёньня вядзе нас, згодных і нязгодных, у страшэнную пустэльню дыктатуры?

Беларускай расейскамоўнай кіруючай эліце, якая так трымаецца за расейскую культуры, незразумела, што тым самым яна трымаецца за іхную сыстэму каардынатаў, дзе чалавек — нішто, дзяржава — усё, што тым самым яна адмовілася ад цывілізацыі Эўрапейскага Дому, ды й ад асабістай улады таксама. Шкада. Эўропа была так блізка.

Кастусь Травень

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю39

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас татальнае падзенне». Прадстаўніца дырэктарата Bysol пракаментавала скандал са Стрыжаком36

Літоўскае тэлебачанне падкрэсліла, што ні Ціханоўская, ні яе прэс-сакратарка дагэтуль не валодаюць літоўскай мовай89

Арышт, СІЗА і тры гады «хіміі» за 4 фота расійскай вайсковай тэхнікі. Мікіта Лосік расказаў сваю гісторыю2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў9

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю39

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць