Архіў

Юльюш Славацкі. ПЕСЬНЯ ЛІТОЎСКАГА ЛЕГІЁНУ

№ 09 (130) 1999 г.


 
Юльюш Славацкі

ПЕСЬНЯ ЛІТОЎСКАГА ЛЕГІЁНУ



  Быць Літве! Літва жывая!
Сонца ёй слугуе дбала.
Колькі сэрцаў б’ецца Краю,
Колькі біцца перастала. 

Трэба быць каменем, каменем чэзлым,
Трываць аковы зь іржавай плесьняй;
Мы помсьціць мусім цьвярдым жалезам,
І вольнай думкай, і вольнай песьняй. 

Вораг  — з дарогі! 
Песьня знурыла
Жмудзінскія рогі. 
Езус Марыя! Наперад штосілы!
Навучылі нас тэўтоны
Так сьпяваць, як нам сьпявалі.
Легіёны! Легіёны!
На Русь! на  Русь! далей! далей!

Як нас кіруюць валоскім шляхам,
З бацькоўскімі як нам расстацца крыжамі?
Хіба загадаем адвечным прахам:
Паўстаньце з трунаў! Хадзеце за намі!

Земства, хопіць змогі!
Песьня знурыла
Жмудзінскія рогі.
Езус Марыя! Наперад штосілы!

Навучылі нас тэўтоны
Так сьпяваць, як нам сьпявалі.
Легіёны! Легіёны!
На Русь! на Русь! далей! далей!

Калі цар Альгерда страшыў,
Той паслам казаў сурова:
«Як паходні згаснуць нашы,
Царава пачую слова!»

Сьвятой Айчыны заступнік годны
Абозам стаў на маскоўскіх горах,
Арлом з аблокаў аценіў горад,
Заняўся ясна ў дзень велікодны. 

Вораг — з дарогі!
Песьня знурыла
Жмудзінскія рогі.
На гром Перуновы! наперад! штосілы!
Ягелонскі мур сталіцы
Расьцьвіце нам дыванамі;
Зірк дзяўчыны дасьць напіцца,
Сьмех абнашчыцца сьлязамі. 

Вежа змыць імхі павінна,
Камень зь вежы песьня ўстурыць,
Прывітае камень хмуры
Дзеі ўнукаў Гедыміна. 

Да Перамогі!
Песьня знурыла
Жмудзінскія крылы рогі.
Езус Марыя! Наперад! штосілы!
Навучылі нас тэўтоны
Так сьпяваць, як нам сьпявалі.
Легіёны! Легіёны!
На Русь! на Русь! далей! далей!

Аніхто ўжо не павінны
Запытаць у сьвету сёньня:
«Ці яшчэ жывуць ліцьвіны?»
Днее нашая Пагоня!

Ды не пытайце, чаму так мала
Харугваў лашчыць гневу залева?
Болей было нас, ды з тога дрэва
Ліст не аднюткі бура сарвала. 

Знавальнічымся сьцягамі,
Барвы волі ў пашаноце.
Лецімо мы, а за намі
Арлы! арлы! арлы ў лёце. 

Нам на галовы шарону зьвісьце
Грамы цярушаць — легіён канае —
Труну героя як лаўр аздабляе.
Хто прагне  славы, рве лаўру лісьце. 

Земства, хопіць змогі!
Песьня знурыла
Жмудзінскія рогі.
Езус Марыя! наперад! штосілы!

1830

З польскае мовы пераклаў Рыгор Барадулін

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць