Вайна33

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат

У апошнія дні Расія перадала Украіне тысячы целаў загінулых салдат. Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка заявіў у Telegram, што сярод іх апынуліся таксама трупы расійскіх вайскоўцаў. Ён, аднак, не паказаў, колькі такіх выпадкаў мела месца.

Кліменка сцвярджае, што гэта не памылка, а наўмыснае дзеянне расійскага боку:

«Вораг наўмысна ўскладняе нам ідэнтыфікацыю загінулых, сее хаос і змешвае целы расейскіх салдат з целамі ўкраінцаў».

Да свайго паста ён прымацаваў фатаграфіі, на якіх намаляваныя ваенны білет і апазнавальны жэтон загінулага расейца, цела якога нібыта было перададзена Украіне.

Незалежнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Аднак гэта не першы выпадак, калі Украіна абвінавачвае Расію ў перадачы Кіеву целаў сваіх уласных салдат. З аналагічнымі заявамі раней ужо выступаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Каментары3

  • Барадзед
    20.06.2025
    Что только ни делали россияне, а Киев захватить не удавалось.
  • ну такое ўжо
    20.06.2025
    Барадзед, "хай усё знішчаць, абы Кіеў не захапілі"
  • Кальян
    20.06.2025
    Скорее всего, для комплекта
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі3

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць