Архіў

Валерка Булгакаў. Пра галечу вонкавую і нутраную. СЛОЎНІК ПАНЯЦЬЦЯЎ

№ 09 (130) 1999 г.


 СЛОЎНІК ПАНЯЦЬЦЯЎ

5. Пра галечу вонкавую і нутраную.

 

Аднаго дня мы з таварышамі па СНГ стаім у цэнтры Варшавы і назіраем работу транспарту. Рух досыць інтэнсіўны — езьдзяць аўтобусы і трамваі. Тралейбусы ня езьдзяць. Раптам, зь нічога ніякага, мой таварыш па СНГ з Казахстану прамаўляе: «Бач, як у іх «Мэрсэдэсаў» мала, зусім няма — у нас там у Астане на вуліцах адны «Мэрсэдэсы».

Пярэчыць гэтаму было бессэнсоўна і, хіба, непатрэбна. Факт, як кажуць, навідавоку. Не стае толькі яшчэ аднаго малога штрышка для характарыстыкі таго, як у нас: бабы ў футрах, мужыкі на «Мэрсэдэсах». І аднаго дапаўненьня — для каго і скураная куртка — футра.

Відаць, прычынай гэтаму наша суцэльная галеча, галеча спасярод бедных і багатых, старых і малых, жанок і мужыкоў. Як вечны стан душы, галеча змушае людзей дзейнічаць: езьдзіць на «Мэрсэдэсах» (а можа, усё роўна даўмеюцца, што я жабрак, што ў мяне за душой і ў душы нічога няма), купляць футры ўсходняй і саматужнай вытворчасьці (во хоць шубку купіла, пабачым, як Соньку ад зайздрасьці аж перакосіць — я цяпер такая пушыстая), будаваць сабе палацыкі зь вежачкамі па пэрымэтры беларускай сталіцы (у якія пасьля вельмі страшна засяляцца — не праведзеныя камунікацыі ды прэзыдэнцкі кантроль можа пад’ехаць), без упынку зьніжаць сваю фізычную масу (ці ня варта прызадумацца наконт касмэтычнай апэрацыі?).

Шмат пішацца і гаворыцца пра прыналежнасьць — дадаюць: спаконвечную — Беларусі да Эўропы. Але паглядзім праўдзе ў вочы — ужо за 200 кілямэтраў ад Менску, напрыклад, у Летуве, апранаюцца і паводзяць сябе зусім іначай. Якраз недзе тут праходзіць так званая разьдзяляльная лінія (разьдзяляльная, бо яна разьдзяляе эўразійскую шырыню душы, якая вымяраецца пагалоўнымі футрамі і «Мэрсэдэсамі», ад эўрапейскай кандыцыі духу, які традыцыйна супрацьстаіць калектыўнай пахабнасьці і ачмурэньню), што адмяжоўвае цывілізацыю постімпэрскай (?) Эўразіі ад цывілізацыі кантынэнтальнай Эўропы. На шчасьце, гэтая лінія вельмі плынная — і ўрэшце нас можа прыбіць як да аднаго, так і да другога берагу.

Пасьля другой сусьветнай вайны Менск быў адбудаваны расейскімі архітэктарамі і па сутнасьці ператвораны ў фарпост расейскага эўразійства на захадзе імпэрыі. Возьмем толькі адзін, фармальны бок справы — наколькі неэўрапейская наша сталіца. Яе цяперашні цэнтар фармуецца з складанай канфігурацыі рознавялікіх плошчаў — плошчы Незалежнасьці, Кастрычніцкай плошчы, плошчы Перамогі, плошчы Якуба Коласа. Нечуваная шырыня, ёсьць дзе разагнацца, і адначасна тыпова эўразійская няздольнасьць да рацыянальнага выкарыстаньня прасторы, гэтакія сабе беларускія Цянанмыні. Узгадаем цэнтры эўрапейскіх гарадоў — рупліва забудаваныя, яны пакрываюць карыснай нагрузкай кожны лапік зямлі. Цікавым у гэтай сувязі сьведчаньнем сапраўднага росту Польшчы будзе наступнае — напрыканцы 80-ых гадоў у Варшаве яшчэ знаходзіліся плошчы, на якія пад час прыезду Папы Рымскага Яна Паўла Другога зьбіралася 300—500 тысяч чалавек. А цяпер жа варшаўскія ўлады ламаюць сабе галаву, што рабіць, калі Папа прыедзе ізноў — няма ўжо такіх пляцаў, знайшлі і ім практычны ўжытак, збудавалі на іх невялікія крамы, кавярні, базарчыкі.

Нутраная галеча не настолькі відавочная, як вонкавая. Але яна ня менш разбуральная. Калі ў чалавека ўнутры прорва, калі за яго тонкай цялеснай абалонкай крыецца пустка, то дарэмна яму шукаць спатолі. Бо спатоля не прынясе палёгкі, а толькі яшчэ больш распаліць апэтыт і цёмны агонь спадзяваньняў.

Валерка Булгакаў


Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць