Архіў

Вадзім Карцаў. Аборты й палітыка

№ 16 (137) 1999 г.


 

Вадзім КАРЦАЎ

Аборты й палітыка

 

Ці памятаеце стары садысцкі анэкдот: званок у дзьверы, на парозе выродлівы малады чалавек, у дадатак са шматлікімі дэфэктамі мовы:

— Івановіч Натальля Мікалаеўна тут жыве?

— Так.

— Вам у 67-м падпольны аборт рабілі?

— Ну.

— Цельца ва ўнітаз змылі?

— Змыла.

— Мама, я вярнуўся!

Сьмяюцца ўсе. Гэтая показка як тэст, што выяўляе спакойнае стаўленьне нашага грамадзтва да жахлівай па сутнасьці зьявы — штучнага перарываньня цяжарнасьці.

У тых, хто ня супраць, процьма аргумэнтаў: навошта пладзіць жабракоў; яшчэ маладая — няхай пагуляе; чым будзе гадавацца бяз бацькі, дык лепей хай і не народзіцца; ужо тры дачкі — куды далей; да месяцу зародак не чалавек, а згустак крыві і г.д.

Пад дэмагагічнымі матывамі хаваецца сярэднявечнае дзікунства й трывіяльнае чалавеказабойства.

А расейскія «гуманісты» і «рацыяналізатары» ад мэдыцыны, дык тыя наогул дайшлі да таго, што выкарыстоўваюць абартыўны матэрыял для вырабу касмэтыкі й лекаў. А што! Каб дабро не прападала. Гэта ж не паштэт, а крэм для твару. І марка адпаведная — «Чорны жэмчуг». Рускі бізнэс...

Між тым, у некаторых народаў датай нараджэньня чалавека лічыцца дзень ягонага зачацьця. І нездарма.

Калі бачыш на экране паводзіны спэрматазоідаў і яйкаклеткі, момант апладненьня, этапы разьвіцьця эмбрыёну, міжволі думаецца: а ці ня ёсьць полавыя клеткі насамрэч найвышэйшымі істотамі з душою, а чалавечае цела — усяго толькі абалонка, транспартны сродак і функцыянальная абслуга для іх?

Гэта філязофскі падыход. Сучасныя ж мэдыкі кажуць пра тое больш канкрэтна: апладнёная яйкаклетка — гэта ўжо самастойны арганізм, чалавек, асоба, душа.

Таму аборт — на любым этапе цяжарнасьці — гэта жорсткае забойства, што ня можа быць апраўданае аніякімі меркаваньнямі.

Рабаўнік, які зарэзаў сваю ахвяру, каб забраць грошы, роўны маці ў змове зь лекарам, якія парвалі на кавалкі й выкінулі ў сьметніцу дзіця, бо яно непатрэбнае.

Закапаць жыўцом старэнькіх бацькоў, бо ад іх толькі клопаты — учынак аднаго кшталту з абортам.

Парушыць сьвяты цыкль няможна беспакарана. Скалечаныя дзяўчаты сыходзяць з акрываўленых хірургічных сталоў, бы з канвэеру; некаторыя — каб ужо ніколі не нарадзіць і не стварыць поўнай нармалёвай сям’і.

Гэтак нельга! І выйсьце ёсьць.

Трэба проста ўцяміць, з чым змагацца. З абортамі як з хірургічнай апэрацыяй ці з абортамі як з вынікам людзкой цямноты.

Ня трэба забараняць аборты — бессэнсоўна; забароны загоняць гэтую справу ў падпольле, адкуль яна будзе выглядваць жахлівымі калецтвамі нашых жанчынаў.

Уявіце, калі ў рамках праграмы за здароўе зубоў забараніць іхнае выдаленьне. Каб не выдалялі — зубы трэба даглядаць.

Дзяржава, дабрачынныя фундацыі, царква мусяць паклапаціцца пра даступнасьць кантрацэптываў. Кошт пачку супрацьзачаткавых пігулак павінен быць суадносным з кішэннымі выдаткамі кожнае студэнткі.

Пра тое, у якія тры тыдні з чатырох можна сьмела даць радасьць свайму мужчыну, не баючыся зацяжараць, і як не «заляцець» у астатнія сем дзён, павінны распавядаць школьныя падручнікі, а не газэты падазронага зьместу.

Шлях адукацыі, а не забаронаў, прывядзе да банкруцтва крывавае індустрыі «чыстак», «вакуумаў» ды іншых штучных перарываньняў жыцьця.

Спыненьне масавых забойстваў, грамадзкая мараль, прапаганда здаровага сямейнага ладу, выхаваньне адказных перад сабою, супрацьлеглым полам ды цэлым соцыюмам асобаў. Чыя гэта, як не палітыкаў, справа? Да працы!


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць9

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі набіраюць папулярнасць сплавы на празрыстых байдарках ФОТАФАКТ

Озі Осбарн развітаўся з фанатамі на апошнім канцэрце ў Бірмінгеме5

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Астраўцы, дзе пяцігадовы хлопчык праваліўся ў калодзеж ліўнёўкі каля дома і загінуў2

Мінчанка нарасціла валасы і засталася ў шоку ад цаны2

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Два чалавекі загінулі падчас ультрамарафону ў Расіі3

Што цяпер са здароўем Ціханоўскага?6

Ціханоўскі расказаў, што было ў лазні пасля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ3

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць9

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць