Архіў

Валянціны Аксак. Школа: беларуская ці ніякая

№ 29 (150), 1999 г.


 

Школа: беларуская ці ніякая

 

У школах краіны закончылася першая чвэрць навучальнага году. Многія сталічныя школьнікі не пакідаюць надзеі адстаяць сваё права вучыцца па-беларуску. Чыноўнікі ўсіх узроўняў заяўляюць вучням ды іхным бацькам, што ніхто, маўляў, не забараняе, насамрэч жа робяць адваротнае.

Зьміцер Раманцоў вучыцца ў 16-й менскай школе-ліцэі з трэцяй клясы. Да гэтага хлопчык вучыўся ў 166-й школе, але бацькі змушаныя былі шукаць іншае месца, бо родную мову там замянілі на расейскую.

Выбралі 16-ю як бліжэйшую ад дому, бо ў сям’і яшчэ двое дзяцей, якія ў той год сталі першаклясьнікамі. Два гады ўсё йшло больш-менш нармалёва, але калі Зьміцер пайшоў у пятую клясу, дык матэматыку сталі выкладаць па-расейску. Ані Зьміцер, ані ягоныя бацькі не згадзіліся на гэта й дамагліся, каб хлопчыку матэматыку выкладалі па-беларуску індывідуальна.

Так прайшоў год, і вось сёлета беларуская мова зьнікла і з астатніх прадметаў. Нязгодным з гэтым Раманцовым адміністрацыя школы, а ўсьлед за ёю і кіраўніцтва гарадзкой управы адукацыі прапанавалі перайсьці ў 4-ю школу-гімназію, якая ў іхным Фрунзэнскім раёне фактычна засталася адзінай беларускай школай.

Аднак бацькі Зьміцера Раманцова ня згодныя з гэтым у прынцыпе. Па-першае, школа месьціцца далёка, а калі пераводзіць Зьмітра, дык трэба пераводзіць і дваіх малодшых дзяцей, бо перад імі пасьля пачатковых клясаў паўстане тая ж праблема. Па-другое, Зьмітру ўжо аднойчы давялося мяняць школу з той самай прычыны, і дзе гарантыі, што празь нейкі час не паўторыцца тое ж і тут? Да таго ж, калі дзеці пайшлі ў 16-ю, маці адмыслова знайшла там працу, каб болей часу быць зь імі. І па-трэцяе — гэта, паводле словаў бацькі хлопчыка Ўладзімера Раманцова — самае галоўнае:

“Чаму я павінен плаціць за тое, што я беларус і хачу вучыць сваіх дзяцей па-беларуску, чаму я павінен чым-небудзь ахвяраваць? Мне летась казалі, маўляў, ёсьць жа вывучэньне матэматыкі, паглыблены там курс, ангельскае мовы, людзі ж вось возяць дзяцей сваіх далёка, на канец гораду, і згаджаюцца з гэтым, а чаму вы не згаджаецеся? А чаму я павінен згаджацца? Мае правы гарантаваныя Канстытуцыяй”.

Тым часам Зьміцер Раманцоў на выдатна скончыў першую чвэрць, сам сабе перакладаючы расейскамоўныя ўрокі. Псыхалягічна хлопчыку цяжка, бо ён адзін такі. Бацька ягоны тым часам зьвярнуўся да міністра адукацыі Стражава з просьбай забясьпечыць ягонаму сыну беларускамоўнае навучаньне ў 16-й школе. Адказу няма. Што плянуе ў такой сытуацыі рабіць сп.Раманцоў?

“Ведаючы ўсіх гэтых людзей, усю іхную палітыку, я не спадзяюся на нешта добрае. Вось дылема: альбо аддаваць некуды ў іншую школу, альбо вучыць тут, у 16-й. Але, відаць, мы ўсё ж вырашым зрабіць па-іншаму. Калі сын ня будзе вучыцца па-беларуску, магчыма, ён ня пойдзе ў ніякую школу”.

Паводле радыё «Свабода»,
Валянціны Аксак


Каментары

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць