Архіў

Весткі зь Вільні

№ 30 (151), 8 лістапада 1999 г.


 Весткі зь Вільні

 

Наша сусьветная спадчына

Пазаўчора, 6 лістапада, у віленскай Ратушы адбыўся сэмінар, прысьвечаны 5-й гадавіне ўлучэньня Старое Вільні ў Сьпіс сусьветнае спадчыны. З таго часу зьберагаць нашыя помнікі тут дапамагае ЮНЭСКА. Гэтая арганізацыя і парупілася пра ўрачысты сэмінар, на які былі запрошаныя бізнэсоўцы, рэстаўратары ды культуролягі з розных краінаў.

У апошнія гады на рэстаўрацыю ды ўпарадкаваньне Старое Вільні выдаткоўвалі пад 4 мільёны даляраў у год. Прыватныя інвэстары ўкладалі яшчэ па мільёне й болей. На наступны год плянуецца сабраць яшчэ на мільён болей. Але грошы — ня ўсё. Дырэктар Дэпартамэнту аховы культурных каштоўнасьцяў Альгімантас Дзягуціс сказаў, што першая праблема — растлумачыць інвэстарам каштоўнасьць помнікаў. «А то яны ймкнуцца адразу ж усталяваць на ўсіх першых паверхах вітрыны». Яшчэ адна праблема — новыя ўласьнікі дамоў пачалі зачыняць свае двары, з-за чаго прападае колішні дух места. Наступная праблема — маёмасьць рэлігійных канфэсіяў. «Яна яшчэ далёка не інвэнтарызаваная, хоць фінансуецца за кошт бюджэту. Няма нават спарадкаванай справаздачнасьці пра дадатковыя іхныя крыніцы даходаў і разьмеркаваньне сродкаў на рамонт культурных каштоўнасьцяў».

Вось якія праблемы зь вялізным віленскім старым местам.

 

Адкуль браць нафту

Беларусь увесь час у пазыках за расейскую нафту. І Літва таксама. Ды вось на мінулым тыдні Літве кранік адкрылі. І не задарма. Расейскую нафту набыла амэрыканская кампанія «Ўільямс». Амэрыканцы цяпер сталі ўладальнікамі амаль усяго літоўскага нафтаперапрацоўчага комплексу. Не пасьпелі дапіць шампанскае пасьля падпісаньня дамовы, як на рахункі Літвы паступіла 150 мільёнаў даляраў з Амэрыкі. Амэрыканцы плянуюць за два з паловай гады рэарганізаваць усю літоўскую нафтавую гаспадарку, што абыдзецца ім у 500 мільёнаў даляраў.

Словам, зьявіўся гаспадар — зьявіліся грошы. А зь імі і нафта, і праца. Нагадаю, што папярэдні прэм’ер Літвы Паксас сышоў на знак нязгоды з продажам дзяржаўнай нафтаперапрацоўчай прамысловасьці. А новы, дзясяты па ліку з часоў аднаўленьня незалежнасьці, прэм’ер Кубілюс, сказаў: «Выйсьця няма, нафтавая гаспадарка Літвы павінна стаць самай сучаснай і буйной ў рэгіёне, а для гэтага былі патрэбныя гэтыя велізарныя інвэстыцыі».

 

Стравусіна ў талерцы

Надта ж вялікая птушка стравус. І мяса зь яго багата, і аднаго яйка стравусінага на трох чалавек хопіць пад’есьці. І пер’е надта ж прыгожае. Задумалі ў Вільні тых стравусаў гадаваць. Летась, у сакавіку 1998 году, сюды прывезьлі 50 птушак. І цяпер у аднаго гаспадара, вядомага падарожніка Арвідаса Чапаса, іх цэлая фэрма. Праўда, завёз ён іх не з Аўстраліі, а з Ірляндыі. Цяпер у віленскай рэстарацыі XVI ст. «Чорны рыцар», што на Замкавай вуліцы, можна пакаштаваць і стравусіны. У Аўстраліі яе ядуць толькі марынаванаю, а віленчукі даўмеліся і стравусіныя пячонкі ў каньяку тушыць, і стравусіну з бульбаю пекчы, і проста смажыць. Уладальнік стравусінае фэрмы кажа, што сам гатуе зь яе больш за 20 страваў. Але найлепшая стравусіна — смажаная на камені.

Мэдыкі сьцьвярджаюць, што стравусіна надзвычай карысная, бо ў ёй амаль няма тлушчаў і багата бялкоў. Найперш карысная для дзяцей і спартоўцаў.

Ліцьвін


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць