Архіў

Зьміцер Бартосік. Першая заграніца

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 Зьміцер БАРТОСІК

Першая заграніца

 

Для гомельскiх дзяцей 70-х першай загранiцай, дзе ўсё ня так, а цiкавей i лепей, была Ўкраiна. За якiя сто кiлямэтраў ад сумнага Гомеля знаходзiўся Чарнiгаў, куды нас вазiлi на экскурсii i дзе мы рукамi краналiся муроў XI стагодзьдзя. Яшчэ Ўкраiна асацыявалася з Крымам, морам i садавінай. З Украiны нашыя бацькi прывозiлi кiлбасы й кiеўскiя торты. Чамусьцi й блiжэйшаю сталiцаю — i па адлегласьцi, i па разуменьні сталiчнасьцi — быў Кiеў. Тым больш, туды двойчы на дзень адпраўлялiся крылатыя цеплаходы. Масква была далёка ў тэлевiзары. Мы ведалi, што афiцыйна наша сталiца Менск, але для спакушэньня цiкавасьцi аднае афiцыйнасьцi замала. Таму факт, што адзiны гомельскi помнiк несавецкаму дзеячу быў помнiк Багдану Хмяльнiцкаму, успрымаўся намi цалкам натуральна. Крыху пазьней, калi наш сусьвет выйшаў за савецкiя межы, мы даведалiся пра ўкраiнскiх нацыяналiстаў. I ўкраiнская мова, злоўленая на БiБiСi, была для нас антысавецкаю моваю. Зноў жа, у адрозьненьне ад мовы беларускага тэлебачаньня. Нават украiнскiя дзяўчыны лiчылiся ў нас эталёнам жаноцкай прыгажосьцi. А вобраз тупога сквапнага хахла, якi любiць гарылку й сала, у нас не прыжываўся.

Словам, мы зь сябрамі й думкі не маглі дапусьцiць пра тое, што ва Ўкраiне можа хоць штосьцi быць горшым за нашае. Праўда пра ролю Хмяльнiцкага ў гомельскай гiсторыi, пра гомельскую дырэкторыю, пра Хатынь прыйдзе крыху пазьней. А тады мы шчыра радавалiся вынiкам iхнага незалежнiцкага рэфэрэндуму, вiталi iхны выхад з рублёвай зоны і, магчыма падсьвядома, зайздросьцiлi iм.

А пасьля ў Гомелi зьявіўся «праспэкт Краўчука». Так гомельцы абазвалi гандлёвыя рады ад вакзалу да рынку, дзе нашыя паўднёвыя суседзi гандлявалi з ранку да вечара, з радасьцю прымаючы нашыя несапраўдныя грошы. З краiны дастатку Ўкраiна ў вачах гомельскiх пралетараў ператваралася ў краiну-жабрачку. «Праспэкт Краўчука» парушыў, здавалася, лягiчнае правiла, што рост дабрабыту й цывiлiзаванасьцi залежыць ад росту нацыянальнай сьвядомасьцi.

Украiна ўвесь гэты час успрымалася намі як выпадковая і менш разьвітая суседка. Аднак нездарма бел-чырвона-белы сьцяг лунаў ва ўкраiнскiм сэктары пад час футбольнага матчу ў Лужнiках. Мне здаецца, вялiкая гульня толькi распачынаецца. Нам яшчэ ня раз прыйдзецца азiрацца на краiну, дзе мы так любiлi адпачываць.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?1

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму2

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты24

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?1

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць