Архіў

Drang nach Navahradak

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

Drang nach Navahradak

Фэст сярэднявечнае культуры «Наваградак 2000» будзе каштаваць пад 30000 даляраў

 

Да нашых дзён зьберагліся ў памяці народнай сьветлыя настальгічныя ўспаміны пра крыжакоў, пазытыўнае ўзьдзеяньне якіх на ўсталяваньне беларускае дзяржаўнасьці, удасканаленьне вайскова-прамысловага комплексу ды народнае гаспадаркі ВКЛ, а таксама на разьвіцьцё айчыннае харэаграфічнае, энтамалягічнае ды моцна-пладова-ягаднае тэрміналёгіі немагчыма аспрэчваць. Таму справа адраджэньня крыжацкага руху ў Беларусі заўсёды знаходзіла прыхільнікаў. Аднак, першы плён іх намаганьні далі толькі сёлета: аднаўляецца, нарэшце, занядбаная на паўтысячагодзьдзя традыцыя рыцарскіх наездаў на Беларусь. Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі (адбывалася яна, дарэчы, у кавярні «Грунвальд»), — за кілішкам зусім не «Крыжачка» — паведаміў журналістам старшыня аргкамітэту Фэсту сярэднявечнае культуры «Наваградак 2000» Уладзімер Міхно. Што праўда, сучасным трышчанам ды ланцэлотам давядзецца адмовіцца ад звычайнага ў такіх выпадках гвалту, зьбіраньня лупаў, хрышчэньня мясцовых праваслаўных атэістаў у каталіцкую веру ды іншых атрыбутаў сярэднестатыстычнага крыжовага паходу і абмежавацца жорсткімі мірна-тэатралізаванымі рамкамі згаданага Фэсту, што мае адбыцца ў ваколіцах апяянае Міцкевічам, Караткевічам ды Ермаловічам першае сталіцы ВКЛ. Менавіта туды зьедуцца пры канцы чэрвеня прадстаўнікі 17 беларускіх рыцарскіх клюбаў, а таксама госьці зь Літвы, Латвіі, Эстоніі і Расеі агульнай колькасьцю 100—150 чалавек, аб’яднаныя адзіным жаданьнем пастраляць з камнямёту ды ўзьбіцца ў дасьпехах на 20-мэтровы адхон замчышча (кульмінацыяй Фэсту станецца штурм Наваградзкага замка, які, дзеля такога выпадку, будзе нават крыху адрапараваны ды ўзмоцнены — часова — дадатковымі фартэцыямі). А каб адрэналін, абавязковы ў такіх выпадках, не спрычыніўся да ператварэньня інсцэніроўкі падзеяў 1314 году ў звычайнае «мачылава», якое кожны з нас можа і ў сябе на раёне пабачыць, камандзіры «нашых» і «немцаў» будуць каардынаваць дзеяньні пры дапамозе «найноўшых сродкаў сувязі» (уяўляеце Гедыміна з «сотавікам»?). Акрамя згаданага відовішча праграма Фэсту прадугледжвае рыцарскія забавы, вайсковыя спаборніцтвы, паказальныя баі, прэзэнтацыі і парады ўдзельнікаў, тэатральныя мініятуры, сярэднявечныя атракцыёны, канцэрты сярэднявечнае ды постсярэднявечнае музыкі (у якасьці музычнага кансультанта ў арганізацыі Фэсту бярэ ўдзел Зьм.Сідаровіч, чуткі пра творчы скон якога пасьля зыходу з «Камэлоту» выявіліся яўна перабольшанымі: зараз спадар Зьмітро працуе над новым сваім праектам, што мае ўсё той жа этна-фолькавы кірунак).

Усе арганізатары прэсавае канфэрэнцыі ў сваіх выступах зьвярталі ўвагу на надзвычай спрыяльнае стаўленьне мясцовых уладаў да ідэі правядзеньня такога фэсту. Ня дзіва — наваградзкія «айцы горада», пабачыўшы, у якую ляльку ператварылі іх «дзіця» напярэдадні нядаўняга сьвяткаваньня 200-х угодкаў А.Міцкевіча, згодныя і надалей рукамі і нагамі падтрымліваць мерапрыемствы гэткага кшталту. Што праўда, толькі маральна. Аднак у іх, паводле словаў Ул.Міхно, ніхто асабліва грошай і не прасіў, нягледзячы на немалы (каля 30 тысячаў даляраў) кошт праекту. Хочацца спадзявацца, што іх хопіць на тое, каб гэтае сьвята не ператварылася ў ірэальны люна-парк зь неакрэсьленым месцам прапіскі, каб, з-паміж забаваў ды сюрпрызаў, і удзельнікам, і гледачам быў бачны той кантэкст, безь якога стануцца марнымі ўсе спадзяваньні на новыя дзесяць вякоў нашай гісторыі.

А.С.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Усе навіны →
Усе навіны

У сербскага міністра здарыўся інсульт проста ў жывым эфіры ВІДЭА

Самкі гарыл шукаюць у новых кампаніях сваіх знаёмых, як людзі на вечарынках4

У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак1

Шрайбман: Я лёгка ўяўляю беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2019 года. Але не ўяўляю ўладу, якая вяртаецца туды ж15

Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі7

«Вельмі заклапочаныя». Лукашэнка расказаў, як на ягоныя спробы перамаўляцца з амерыканцамі рэагуюць у Расіі7

Напярэдадні канцэрта ў Варшаве Макс Корж выпусціў новы трэк7

Лукашэнка: Калі ўступіць у вайну з Украінай, Беларусь не зможа ўтрымаць фронт14

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць