Архіў

Богусь Біятлянёнак. Каго ж «надралі» баўгары?

№ 14 (171), 3 — 9 красавіка 2000 г.


 

КАГО Ж «НАДРАЛІ» БАЎГАРЫ?

 

Давайце выйдзем зараз на вуліцу ды спытаем у любога мінака, як згулялі нашыя футбалёры ў сераду з баўгарскімі зборнымі. Стопрацэнтова пачуем ненатхнёны расповед пра дзьве жахлівыя паразы беларусаў на Балканах са зьнішчальным лікам 1:4. Калі разгорнем спартовыя выданьні кшалту «Прэсболу», дык убачым падрабязныя справаздачы пра галявыя моманты, пра дзіцячыя правалы беларускіх футбалістаў, пра лёгкасьць, зь якой «лятучыя» баўгары ўспорвалі тактычна новыя абарончыя парадкі нашай каманды... Аднак давайце ня будзем адразу ж верыць гэтым байкам. Ну, не магла зборная такога класу, як наша каманда, прапусьціць у адным матчы ажно чатыры мячы! Гэта ж поўны абсурд! Паслухайце: беларуская дружына, што дабівалася ў сваёй гісторыі ганаровых нічыіх зь люксэмбурцамі(!!!) ды мальтыйцамі(!), раптоўна была разгромленая нейкімі слабенькімі баўгарамі, якія калі кагось і перамагалі, дык толькі аўтсайдэраў-немцаў. Сьмех дый годзе!

Гэткім чынам, так і ня ўцяміўшы таго, што адбылося ў сераду ў Сафіі, мы вырашылі правесьці незалежнае расьсьледаваньне. Быў распрацаваны хітры плян апэрацыі, якая зводзілася да паездкі на арэну былых баталіяў — у Сафію — з мэтай даведацца праўду пра таварыскую гульню зборных...

... І вось мы ў Сафіі. Тое, што мы ўбачылі на вуліцах ды плошчах баўгарскай сталіцы, слаба паддаецца апісаньню: увесь горад гуляе, паўсюць чуюцца фанацкія песьнякі тыпу «Беларусь — па...ша, пабеда стала наша-а-а!..», процьма п’яных усьцельку фэнаў «Славіі» яднаюцца ў гарачых абдымках са сваімі ворагамі з ультрасаўскіх тусьнякоў «Чарнаморца», «Леўскі» ды іншых клюбаў, зьліваючыся ў экстазным сьвяткаваньні несумненна гістарычнай перамогі над беларусамі. Хапаем за каўнер нейкага мужыка ды валачэм яго ў бліжэйшы бар, дзе, глытнуўшы «на халяву» пару кілішкаў сьлівовіцы, ён паведамляе нам, што зьяўляецца важнай «шышкай» у тамтэйшай футбольнай гаспадарцы ды, па вялікім сакрэце, згаджаецца распавесьці нам усю праўду-матухну. Аказваецца, у сераду на стадыёнах баўгарскай сталіцы беларусы не гулялі. Проста не прыехалі ў Баўгарыю. У экстраным парадку былі сабраныя мясцовыя хлопцы, якіх памылі ды пераапранулі ў форму беларусаў, бо дзясяткі тысячаў квітоў на матчы былі раскупленыя, і абураныя адменай сустрэчаў фанаты маглі ўладкаваць на Балканах другое Косава. Але куды ж падзелася наша каманда? На гэтае пытаньне баўгарын ня меў адказу...

Што ж, мы вяртаемся дадому. На кожнай мяжы, што перасякае цягнік, мы пытаемся ў мытнікаў, ці ня бачылі яны футбольных асаў зь Беларусі. Тыя адмоўна матляюць галовамі, гергечучы нешта па-свойму.

... Недзе ў Баранавічах да нас падсаджваецца нейкі мужычок на добрым падпітку ды пачынае баіць байкі пра тое, як на тыдні бачыў колькі дзясяткаў хлапцоў у спартовай форме, якія галасавалі на дарозе. Дык вось яно што! Зэканоміць, відаць, рашылі... Ды толькі не было ў іх «Фанты», а то можа б злавілі які самалёт ды намылілі-ткі баўгарам шыі... А так — 1:4...

Богусь Біятлянёнак


Каментары

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дзе цяпер пракурорка Касьянчык, якой пасля 2020-га адмовіліся здаваць кватэру?11

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць