Архіў

Уладзімер Содаль. Сьмерць Багушэвіча

№ 17 (174), 24 — 30 красавіка 2000 г.


 

Уладзімер СОДАЛЬ

Сто гадоў таму. Сьмерць Багушэвіча

 

Васямнаццатага красавіка 1900 году сярод ранішніх пасажыраў віленскага вакзалу зьявілася купка прыстойна апранутых панкоў. Гэта былі досыць яшчэ маладыя людзі. Усе яны былі выпеставаныя, францістыя і аж ільсьніліся з сваёй годнасьці, з задавальненьня сваім грамадзкім становішчам. Гаманілі яны між сабою ціха, прыглушана. Іншым разам мо б на іх ніхто не зьвярнуў бы ўвагі. Але гэтая купка віленскіх панкоў была з жалобнымі вянкамі. Калі б хто ўважліва прыслухаўся да іхнай гаворкі, той бы здагадаўся, што гэта віленскія адвакаты. У іхнай гаворцы часта гучала імя мэтра Франца. Неўзабаве на пэроне віленскага вакзалу зьявілася і яшчэ адна грамадка віленскага люду з жалобнымі стужкамі. На адной зь іх можна было прачытаць: «Macieju Buraczku ad muzyko?-bielarusa?. 15.IV.1900. Zmo?kli piesni tyje, Szto ihra? na dudce».

Гэтая грамадка была разнамасная. Тут былі рамесьнікі, віленскія журналісты, публіцысты. Усе яны кіраваліся ў мястэчка Жупраны. Там у касьцёле а дзясятай гадзіне раніцы павінна была адбыцца паніхіда і пахаваньне слыннага беларускага адваката і народнага пісьменьніка-песьняра Францішка Багушэвіча, які амаль пятнаццаць гадоў самаахвярна служыў віленскай грамадзе. Абедзьве дэпутацыі даехалі чыгункай да станцыі Солы і адтуль накіраваліся ў Жупраны.

Труна зь целам нябожчыка ўжо стаяла ў касьцёле. Францішка Багушэвіча было не пазнаць: увесь высахлы, збалелы. Не чалавек, а мумія. Тут жа была і сям’я нябожчыка. Ксёндз Франц Крыжэвіч адпяваў. Калі выносілі труну з касьцёлу, зазванілі ўсе званы.

Разьвітальнае слова над магілай сказаў даўні Францішкаў прыяцель Напалеон Роўба, вядомы віленскі журналіст. Упершыню шмат хто якраз на пахаваньні пачуў, што Францішак Багушэвіч, Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава — гэта адна і тая ж асоба. Заўважылі тут таксама якогась урадніка і нават сапраўднага генэрала.

Прыхільнікі таленту Багушэвіча ўсталявалі ў жупранскім касьцёле мармуровую дошку з паэтавым партрэтам на медзі. Дзесь той жа парою ў Кушлянах тутэйшыя каменяры на аграмадным валуне на ўзьлеску выбілі словы: «Памяці Мацея Бурачка». Ацалелі і амаль усе стужкі з жалобных вянкоў. На адной зь іх напісана: «Дабрадзейнаму і заслужанаму». Скажыце, чыё імя, хіба апроч Сыракомлевага, зь дзячоў культуры ўшанавана касьцёлам?! Нічыё! Толькі Багушэвічава.

Памёр паэт у суботу з хваробы нырак. Усе даты тут пададзеныя старым стылем. Сямнаццатага красавіка — новым стылем трыццатага — цела яго яшчэ было ў Кушлянах і толькі а другой гадзіне апоўдні пачалі гаспадара Кушлянаў выносіць зь ягонага дому. Труну, аздобленую з чатырох кутоў ялінкамі, паставілі на драбіны і старой дарогай, напрасткі, павезьлі ў Жупранскі касьцёл. Там яшчэ ноч ён правёў у капліцы, а ўжо васямнаццатага красавіка старога стылю — на новы стыль гэта ўжо першы май — па ім адсьпявалі паніхіду.

У Францішка Багушэвіча ёсьць верш «Тастамэнт». У ім паэт радзіць, як па ім справіць памінкі, як яго апрануць на выпадак сьмерці і што выпіць і зьесьці за жалобным сталом. А пасьля ўсяго гэтага, раіць пясьняр, больш яго ня трэба кратаць і вяртацца дахаты зь песьняй.


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?24

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА4

У Полацку жанчыну пакаралі за відэа ў тыктоку з мільённымі праглядамі3

Генадзь Туміловіч, толькі ўладкаваўшыся на працу ў Ізраілі, адразу ж уляпаўся ў скандал8

У сацсетках паскардзіліся, што міліцыя штрафуе за фатаграфаванне ў полі з васількамі. Гэта сапраўды так?5

Прэм'ер Літвы раскрытыкаваў рашэнне Польшчы ўвесці памежны кантроль5

Прапагандыстам удалося сарваць вечарыну памяці Ларысы Геніюш у Мінску3

«Гэта зусім іншы пад'езд». Беларусы скардзяцца на фармальную працу службы 115.бел1

Беларус расказаў, колькі можна зарабіць на клубніцах у Швецыі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?24

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць