Архіў

БТ вачыма беларуса

№ 29 (186), 17 — 24 ліпеня 2000 г.


 

БТ вачыма беларуса

КІСЕЛЬ НА ДЭСЭРТ

 

У жніўні на БТ зьявяцца некалькі тэлепраграмаў францускай вытворчасьці. Заключаная дамова паміж «Першым нацыянальным каналам» і Францускім Міжнародным каналам, CFI. CFI займаецца закупкай праграмаў розных тэлекампаніяў Францыі і распаўсюдам іх на каналах іншых краінаў, якім было б цяжка самім гэта набыць. Гэткі мяккі францускі культурніцка-інфармацыйны ўплыў. Адпаведныя пагадненьні з CFI маюць 17 каналаў (і дзяржаўных, і прыватных) з былых сацыялістычных краінаў (сярод постсавецкіх – акрамя Расеі ды Эстоніі). Мяркуецца, што на БТ будзе 7 гадзінаў францускага эфіру штомесяц. Першыя паўгады – забясплатна, потым – 300 даляраў за месяц. Тэмы розныя – і мастацкія, і дакумэнтальныя, і мультфільмы, канцэрты. Ужо пачаўся запіс ды пераклад праграмаў. На беларускую.

А Рыгор Кісель гэтага, хутчэй за ўсё, не пабачыць. На пасадзе старшыні БТ ён сядзіць ледзь не апошнія дні. Практычна вырашанае пытаньне пра ягоны, як гэта звычайна робіцца, перавод на іншую працу – амбасадарам у адну з краінаў Сярэдняй Эўропы. Але напрыканцы ён яшчэ здолеў падкласьці сьвіньню Сталічнаму тэлебачаньню (СТВ). Як пісала «НН» у мінулым нумары, ужо тыдзень як выпускі сталічных навінаў меліся выходзіць у эфір ня толькі на «8-м», але й на канале ОРТ. Патрэбныя дамоўленасьці зь Міністэрствам сувязі Беларусі ды расейцамі былі. А Кісель загадаў сваім тэхнічным службам не пушчаць у эфір канкурэнтаў. Хаця, якая там пакуль канкурэнцыя – чатыры разы на тыдзень 15 хвілінаў менскага жыцьця пасьля гадзіны ночы. Але ж улез будучы амбасадар РБ не ў свае міждзяржаўныя пагадненьні, замяніў сабой цэлае беларускае міністэрства.

Лепш бы нармальнай канкурэнтаздольнасьці ды «раскруткі» БТ дамагаліся ад уласных праграмаў ды супрацоўнікаў. А то ў «Тэленавігатары» доўга й з гонарам распавядалі пра інтэрнэтаўскі сайт БТ, а самае галоўнае – які ж адрас?! – не сказалі. Гэта, напэўна, каб гледачы ў «гасьцявую кнігу» ня здолелі напісаць, што яны пра БТ думаюць…

Арцём Лук’яновіч


Каментары

Цяпер чытаюць

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве пахавалі ўкраінскую журналістку, якая загінула ў расійскім палоне

Стала вядома, якія рэгіёны Беларусі самыя аўтамабілізаваныя4

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне будзе новы кіраўнік6

Пуцін хоча, каб Украіна прызнала за ім увесь Данбас?20

У сербскага міністра здарыўся інсульт проста ў жывым эфіры ВІДЭА

Самкі гарыл шукаюць у новых кампаніях сваіх знаёмых, як людзі на вечарынках4

У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак1

Шрайбман: Я лёгка ўяўляю беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2019 года. Але не ўяўляю ўладу, якая вяртаецца туды ж15

Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць