Архіў

Крысьціна Пучынская. Віншуем дашкалятаў!

№ 38 (195), 18 — 25 верасьня 2000 г.


 

Віншуем дашкалятаў!

За апошнія 3--5 гадоў сярод беларускай інтэлігенцыі адбыўся сапраўдны baby bооm. Яшчэ ўзімку беларускіх садкоў у цэнтры Менску фактычна не існавала.

Мара беларуса. Садок у самым цэнтры схаваўся за зелянінаю дрэваў. Ласкавыя выхавацелькі размаўляюць выключна па-беларуску (вось толькі з ангельскай мовай малечу знаёмяць). Дзеткі рознага веку нагадваюць вялікую й шумную сям’ю (у іх крыху нязгода з рэжымам дня, як у іхных бацькоў з “рэжымам”). Гэта дзеці палітыкаў, музыкаў, мастакоў, журналістаў… Лепшых людзей Беларусі.

Мара… Яна амаль збылася. Пакуль што гэта толькі адна група ў адным зь лепшых садкоў Цэнтральнага раёну. У пятніцу 22 верасьня гэтыя дзеткі адзначаюць сваё першае сьвята — адкрыцьцё групы.

Арганізаваць такую групку аказалася на дзіва проста. Але праблемаў хапае. Дзяржаўны садок атрымлівае мала грошай зь бюджэту. Нягледзячы на ўсе намаганьні бацькоў правесьці паўнавартасны рамонт, набыць больш якасную мэблю, забясьпечыць дзяцей фарбамі, кніжкамі, аўдыёкасэтамі – на ўсё гэта трэба грошай. Таму група №3 садка №314 (вул.Багдановіча, у дварах за кнігарняй “Маладосьць”) просіць дапамогі й шукае спонсараў (разавых і сталых).

Бяда і з кадрамі. Садку тэрмінова патрабуюцца нянька й выхавацелька. Спрадвечнае гора беларускай інтэлігенцыі: ёсьць каму казаць прамовы, няма каму мыць гаршкі.

Беларускамоўныя дзеткі чакаюць дапамогі. Садок ужо працуе. У сьпісе пакуль што 17 імёнаў. Хто ведае, мо гэтыя імёны варта запомніць?

Крысьціна Пучынская


Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць