Архіў

Затрыманьні за тыдзень

№ 44 (201), 30 кастрычніка — 8 лістапада 2000 г.


 

Затрыманьні за тыдзень

22 кастрычніка ў Менску схапілі Андрэя Чырца, які раздаваў незалежныя выданьні каля станцыі мэтро “Усход”.

24-га ля ўнівэрсаму «Віцебск» затрымалі сябра кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімера Юха, які раздаваў улёткі аб «Дзядах». У Бабруйску бацька і сын Шчатко (абодва — Уладзімеры) былі затрыманы 12 кастрычніка за раздачу газэты «Рабочы», прысьвечанай байкоту выбараў. 27 кастрычніка адбыўся суд, які пастанавіў аштрафаваць кожнага на 10 тыс.руб. 24 кастрычніка міліцыянты затрымалі сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Галіну Дзягілеву, Алену Ждановіч і зноў У.Юха. Уладзімера Кішкурну і Жанну Холусеву затрымалі каля заводу “Гарызонт”, калі тыя раздавалі газэту “Наша Свабода”. Уладзімер Кішкурна адмовіўся сесьці ў міліцэйскую машыну і паехаў у пастарунак на сваім “Фольксвагене”, узяўшы у салён аднаго з супрацоўнікаў міліцыі. У Цэнтральным РАУСе У.Кішкурна здолеў пераканаць міліцыянтаў, што раздача зарэгістраванай газэты — не правапарушэньне. Ж.Холусеву і У.Кішкурну адпусьцілі, газэты ім вярнулі, апрача аднаго асобніка, які супрацоўнікі міліцыі ўзялі пачытаць.

29 кастрычніка на “Дзяды” ў Магілёве на кароткі час былі затрыманыя Андрусь Кавалёў і Сяргей Гіркін.

Паводле інфармацыі “Вясны-96”


Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры22

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту6

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»9

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры22

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць