Архіў

Уладзік Гарбацкі. Прынц ці прынцэса

№ 4 (213), 22 — 29 студзеня 2001 г.


 Прынц ці прынцэса

Усе думкі мае збродзіліся над трапным выразам “чакаць прынца”. Калісьці трапны, рамантычны, мажліва, моцны, сёньня ён хутчэй выглядае старамодным, настальгічным для некаторых. І чамусьці ніхто не заўважае, што адначасова гэты выраз – таталітарны, як безьліч іншых звыклых і “бяскрыўдных” выразаў нашай мовы.

Традыцыйна ці клясычна “чакаць прынца” можа, мае права толькі асоба жаночага полу, бо мяркуецца, што мужчына, заўсёды зь іншага боку, зь іншае духовае прасторы, павінен зьявіцца на кані, у жоўтай накідцы, чорных пальчатках і сапраўдных скураных наезьніцкіх ботах. А што, калі мужчына пажадае чакаць сваю прынцэсу, свайго прынца? Ці гэтага не ўявіць у беларускім (“партызанскім”, “вэтэранскім”) культурным кантэксьце? Але ж псыхолягі, сацыёлягі сьцьвярджаюць, што апошнім часам зьяўляецца ўсё больш стрыманых і некамунікабэльных мужчынаў. Мэдыкі б’юць у званы ў зьвязку з павелічэньнем алькагольных захворваньняў, галоўным чынам сярод мужчынскага насельніцтва. Недзе згубіў беларускі мужчына ўсё прынцава прычындальле.

Калі ж новыя паводзіны мужчын і жанчын канстатуюцца шматлікімі сацыяльнымі дасьледаваньнямі, калі новыя каштоўнасьці паўстаюць у сучасных грамадзтвах, чаму мова — люстэрка зьменаў — застаецца нязьменнаю і працягвае адлюстроўваць комплексы нашых продкаў, іх кансэрватыўныя мадэлі адносінаў? Ці выраз “чакаць прынцэсу” для гетэрасэксуальных мужчынаў выглядае надта гомасэксуальна й абражае мужчынскую годнасьць?

Калі ж беларускія інтэлектуалы (пісьменьніцы, пісьменьнікі, лінгвісты, сацыёлягі, палітолягі) зьвернуцца да сучасных сацыяльных праблемаў Беларусі, калі ж яны на час забудуцца на тэму вайны й гісторыі? Мільёны мужчынаў, якія “чакаюць” і якія не гатовыя адпавядаць клясычным стэрэаптыпам, якраз могуць стаць новай тэмай для дасьледаваньняў нашых эрудытаў.

Уладзік Гарбацкі,
Страсбург


Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі8

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце13

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць