Архіў

Віктар Шніп. Сабачыя гісторыі

№ 11 (220), 12 — 19 сакавіка 2001 г.


 Віктар Шніп

Сабачыя гісторыі

 

Адзін сабака зьеў мухамор. І памёр. Граждан зьеў мухамор і сказаў: “Кожны грамадзянін заслугоўвае дастойнага жыцьця ня толькі тады, калі ён добрасумленна працуе, але і ў старасьці. Для гэтага, упэўнены, можна знайсьці сродкі, у тым ліку і за кошт новых крыніцаў папаўненьня бюджэту...”

 

Адзін сабака зьеў “Запарожац”. І Гражданы напісалі пісьмо запароскім казакам: “Прыяжджайце да нас, у нас на яблынях растуць яблыкі, і нэгры ў нас белыя і па-руску гавораць...”

 

Адзін сабака зьеў Граждана. Граждан у жываце сабакі сустрэўся з бог ведае кім і сказаў: “Вы не находзіце, што тут цёпла і нават мух няма...”

 

Адзін сабака зьеў сам сябе. Сабраліся Гражданы, думаюць-гадаюць, што цяпер рабіць. А сабака і кажа: “Слаўся, ацечаства наша свабоднае...”

 

Адзін сабака зьеў з талеркі старшыні Саюзу Пісьменьнікаў муху. І тут жа ўсчаўся гвалт. І толькі Граждан моўчкі ўзяў сабаку за хвост і запытаўся: “Ты Шніпа ведаеш?” Сабака нічога не адказаў. І Граждан, раскруціўшы сабаку за хвост, закінуў яго на трыбуну, да якой ужо стаяла цэлая чарга.

 

Адзін сабака зьеў яблык. Убачыў гэта Граждан і сказаў: “Мы ня маем права апускаць планку ніжэй калена...”

 

Адзін сабака зьеў Шэксьпіра. Граждан, даведаўшыся пра гэта, прыбег да Шніпа і запытаўся: “Хто ж цяпер напіша пра беднага Ёрыка?”

 

Адзін сабака зьеў катлету з маладой цяляціны. Выйшаў на вуліцу, а на вуліцы Граждан з дубцом бяжыць за каровай і крычыць: “С вами, ей-богу, всё в порядке. Просто примите вот это успокоительное…”

 

Адзін сабака на вячэру зьеў мурашку. Граждан, наеўшыся бульбы з капустай, сказаў: “Ружа пахне лепей за капусту, але з ружы супу ня зварыш...”

 

Адзін сабака зьеў пуд солі і засьпяваў гімн Савецкага Саюзу. Ад гімну пасярод ночы прачнуўся Граждан і сказаў: “Я праваслаўны атэіст і я адабраю дзьвюхгаловага арла, у якога ўсё ж срака адна...”


Каментары

Цяпер чытаюць

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў31

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?33

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль чакаюць рашучых крокаў з боку Еўропы2

Удзельнік чэленджу Мэлстроя прыцягнуў на набярэжную ў Гомелі аўтамат з цацкамі і ўзлез на яго. Ім зацікавіліся сілавікі7

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі3

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі8

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў31

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць