Архіў

Раман Якаўлеўскі. Інтарэсы капіталу

№ 16 (225), 16 — 23 красавіка 2001 г.


 Інтарэсы капіталу

Нядаўнія візыты ў Менск прэзыдэнта Расейскага Cаюзу Прамыслоўцаў і Прадпрымальнікаў Аркадзя Вольскага і старшыні Фэдэрацыі Незалежных Прафсаюзаў Расеі Ўладзімера Шмакава былі ацэненыя па-рознаму.

 

Мяркуючы па паблажлівых характарыстыках, якія дазваляў сабе Вольскі ў адрас беларускіх уладаў, ён асабіста гатовы да розных варыянтаў разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі. Па словах Вольскага, рана ці позна і ў Беларусі зьявяцца свае алігархі (ён называў іх магнатамі). У якасьці прыкладу ён падаў Кітай, дзе, паводле афіцыйных зьвестак, ужо цяпер — 27 алігархаў. І гэта пры кіраўнічай ролі Камуністычнай партыі. Вядома, такія настроі маскоўскага госьця ўзрадаваць афіцыйны Менск не маглі. Лукашэнка разумее, што калі лепшыя беларускія прамысловыя аб’екты апынуцца ў руках жорсткіх алігархаў, дык ягонаму самаўладзьдзю прыйдзе канец. Мяркуючы па многіх прыкметах, непакой з нагоды разнастайных сувязяў расейскага капіталу з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі ў Лукашэнкі застаецца.

Нечаканая для многіх палітычная актыўнасьць, якую стаў выказваць экс-кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Леанід Сініцын, азадачыла намэнклятуру. Своеасаблівым ноў-гаў Сініцына стала нагадваньне ім пра артыкул Канстытуцыі, які прадугледжвае перадачу ўлады кіраўніку ўраду на час правядзеньня перадвыбарчай кампаніі, калі кіраўнік дзяржавы рэгіструецца ў якасьці кандыдата. Адкінутая рэфэрэндумам Канстытуцыя 1994 году такой нормы ня мела. Дарэчы, аніякіх абмежаваньняў адносна прэм’ер-міністра беларускія законы не прадугледжваюць. Маецца на ўвазе патрабаваньне нарадзіцца і 10 апошніх год жыць у Беларусі. Так што на гіпатэтычны пераходны пэрыяд, да абраньня новага прэзідэнта, цалкам легітымным кіраўніком краіны можа быць і прэм’ер-міністар.

У беларускім вэктары расейскай палітыкі заўважна стала праяўляцца ўвага да прафсаюзнага руху, у прыватнасьці, да Фэдэрацыі Прафсаюзаў Беларусі. Праявай адкрытай салідарнасьці з ФПБ стаў візыт у Менск старшыні ФНПР У.Шмакава.

У сваім апошнім пасланьні свайму парлямэнту, зачытаным А.Лукашэнкам у ніжняй палаце 10 красавіка, практычна ня ўзгадвалася Расея. Гэты факт быў адзначаны многімі назіральнікамі. Як і словы аб ідэалягічных дывэрсіях ня толькі з боку заходніх, але й некаторых расейскіх СМІ. Відавочна, што робяцца спробы нагнятаньня атмасфэры асаджанай крэпасьці. Так прасьцей кіраваць і кантраляваць сваіх васалаў. Але пры гэтым як бы не заўважаюцца рэаліі. А яны заключаюцца ў тым, што пуцінскае кіраўніцтва абвясьціла палітыку прыярытэту сваіх нацыянальных інтарэсаў адносна ўсіх без выключэньня краінаў сьвету. А сёньня гэтыя нацыянальныя інтарэсы супадаюць з інтарэсамі буйнога расейскага капіталу. Зь ягонай дапамогай Крэмль дамагаецца заваёвы эканамічных вагароў свайго ўплыву. Беларускі вэктар палітыкі напаўняецца менавіта такім зьместам. На думку экспэртаў, усе папулісцкія заклінаньні А.Лукашэнкі аб тым, што ён не дапусьціць жаданай для расейцаў прыватызацыі, беспэрспэктыўныя. Як і створаная ім сыстэма ўлады.

Раман Якаўлеўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць