Архіў

Пяць за адно

№ 19 (228), 7 траўня 2001 г.


 Пяць за адно

 

Уладзімер Ганчарык, Сямён Домаш, Сяргей Калякін, Павал Казлоўскі і Міхаіл Чыгір на супольнай прэсавай канфэрэнцыі пацьвердзілі, што будуць узаемадзейнічаць і ўзаемадапамагаць падчас падрыхтоўкі да выбараў. Хто будзе адзіным кандыдатам з гэтай “пяцёркі“, вырашыцца “пасьля рэгістрацыі прэтэндэнтаў”.

 

У гэтым прамаруджваньні з вызначэньнем крыецца пагроза. Па-першае, няма згоды ў выбары крытэраў для вызначэньня адзінага кандыдата. Па-другое, прэтэндэнты з найменшым адмоўным рэйтынгам – Сямён Домаш і Павал Казлоўскі – ставяцца адзін да аднаго даволі раўніва.

Павал Казлоўскі на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што аб’яднаньне пачыналася з трох прэтэндэнтаў, а цяпер іх ужо пяць, «і гэта вельмі добра» – яўна намякаючы на тое, што трое першых – цэнтрысты, а вось двое новадалучаных (Домаш і Калякін) – не цэнтрысты.

Падчас выбарчай кампаніі «пяцёрка» можа пашырыцца. Пяць прэтэндэнтаў не выключаюць, што да іх могуць далучыцца і іншыя. Рашэньне аб прыёме новых альянтаў будзе выносіцца са згоды ўсёй «пяцёркі».

Прэтэндэнты ў адзін голас адзначалі вялікую значнасьць расейскага фактару. Пры гэтым адзін Домаш удакладніў, што усё ж на выбарах галоўнае слова скажа не Масква, а беларускі народ.

Пра лёс Лукашэнкі ў выпадку перамогі на выбарах аднаго зь “пяцёх” трапна выказаўся Калякін: “Будзе жыць”. А Домаш запомніўся адказам на пытаньне, якім будзе ягоны першы крок у якасьці прэзыдэнта: паеду, кажа, асабіста ў турму і вызвалю дэпутата Клімава.

Калі кандыдаты ад розных палітычных сілаў сапраўды сьцішаць свае палітычныя амбіцыі і вылучаць з сваіх шэрагаў аднаго – таго, які найлепш падыходзіць на ролю прэзыдэнта ўсіх беларусаў, аб’яднальніка расколатага грамадзтва, – гэта будзе абяцаць нам сапраўдную барацьбу ў верасьні. Калі ж гэтага не адбудзецца, значыць, нашая нацыя шчэ не дарослая.

Мікола


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне4

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць