Архіў

Барыс Тумар. Усеагульная мабілізацыя

№ 22 (231), 28 траўня 2001 г.


 Усеагульная мабілізацыя

Машэрава і Сініцын рыхтуюцца падстрахаваць Лукашэнку

Прыкметаю лібэралізацыі і зьмены раскладу сілаў у краіне можна лічыць тое, што дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў надрукаваў артыкул у суботняй “Народнай Волі”. А намесьнік старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Ўладзімер Сьцяпанаў на мінулым тыдні падаў у адстаўку.

Ён нязгодны з тым, як падыходзіць да працы ягоны начальнік Васіль Даўгалёў.

Сьцягалуп Іван Ціцянкоў, былы сябар Лукашэнкі, вельмі крытычна адгукнуўся пра дзейнасьць свайго патрона ў інтэрвію газэце “Беларускі час” (орган прафсаюзаў Ганчарыка).

Сам Лукашэнка, падчас візыту ў Арменію, зноў здолеў прыцягнуць увагу СМІ заявай пра неабходнасьць далучыць Кітай да Дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНД.

Аб магчымасьці свайго вылучэньня заявіла ў інтэрвію агенцтву БелаПАН дачка Пятра Машэрава Натальля. Галоўны рэдактар часопісу “Arche” Валерка Булгакаў так пракамэнтаваў гэтую заяву для “НН”: “Ня выключана, што партыя ўлады рыхтуе ёй ролю, якую на апошніх выбарах ва Ўкраіне адыграла Наталя Вітрэнка”.

Былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Леанід Сініцын даў “БДГ” вялікае інтэрвію, дзе пакрыёма дыскрэдытаваў дэмакратычныя сілы (“ня будзьце бабамі, не распускайце чуткі”) і выстаўляў сябе як суперніка і Лукашэнкі, і дзяржаўнікаў. Інтэрвію па стылі дужа нагадвае артыкулы Аляксандра Фядуты. Сініцын наўпрост не адказвае, ці выставіць ён сваю кандыдатуру на выбарах. “Калі зарэгіструе сваю групу Натальля Машэрава, шанцаў нават у Лукашэнкі будзе мала”, — патасна вяшчуе ён.

Лукашэнку хацелася б раскруціць Сініцына як “кандыдата ад трэцяй сілы”, а Машэраву – як кандыдатку пратэставага электарату, каб пагатоў паслабіць патрыятычна-дэмакратычны блёк.

 

Барыс Тумар


Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га59

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га59

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць