Архіў

Мікола Асмаленьнік. Лукашэнка як бацька

№ 22 (231), 28 траўня 2001 г.


 Жывая гісторыя

Лукашэнка як бацька

Хачу распавесьці пра сваю сустрэчу з ППРБ, калі той яшчэ быў простым дэпутатам Вярхоўнага Савету.

 

1993 год. Прыёмная камісія БДУ. Сяджу і запаўняю патрэбныя паперкі, каб стаць студэнтам. Раптам чую побач адметную гаворку. (А тады голас гэты быў на слыху, бо так аддана ён “змагаўся” з карупцыяй у Вярхоўным Савеце). Паварочваю галаву і бачу будучага ППРБ. “Ведаеце, — казаў ён дзяўчыне з прыёмнай камісіі, — я бацька двух сыноў, і мой старэйшы сын вырашыў паступіць у ВНУ. Я хацеў, каб гэта было нешта вайсковае [цяпер маглі б ужо мець маладога генэрала — М.А.], але наш міністар замежных справаў Пятро Краўчанка сказаў: навошта табе гэтая вайсковая ўстанова — у БДУ зьявіўся новы факультэт міжнародных зносінаў. Падавайце дакумэнты туды. Мы з сынам параіліся і вырашылі паспрабаваць, тым больш што ён у мяне мэдаліст”. Далей заклапочаны бацька распавёў, што па гісторыі яны з сынам добра падрыхтаваліся, а вось зь беларускай літаратурай цяжэй: калі іспыт будзе прымаць сябра Шушкевіча, дык сын хутчэй за ўсё не паступіць. Дзяўчына з прыёмнай усьміхнулася і пажадала будучаму ППРБ посьпеху. Той падзякаваў і пайшоў у дзьверы.

Потым я даведаўся, што “выдатна” яны з сынам па гісторыі не атрымалі. Але ў БДУ пралезьлі, а потым і далей.

Аднак жа быў час, калі ППРБ баяўся сяброў Шушкевіча ды, напэўна, і самога Станіслава Станіслававіча! Дый зараз недзе ў глыбіні страх у ім прысутнічае. Бо чалавек, які хоча трымаць увесь народ у страху — апошні баязьлівец.

Мікола Асмаленьнік, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі3

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы5

«Гэта калонія для непаўналетніх, а не школа!» Бацькі школьнікаў абураюцца забаронай на смарт-гадзіннікі11

Сі Цзіньпін праводзіць маштабную чыстку ў кітайскай арміі6

Рыбалоўная крама адсудзіла ў жанчыны 500 рублёў за водгук на адну зорку на Яндэксе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі3

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць