Архіў

Барыс Тумар. Беларуская АЭС за мяжою РБ

№ 44 (253), 29 кастрычніка 2001 г.


Беларуская АЭС за мяжою РБ

Пранямецкі ўрад Навіцкага гатовы інвэставаць у разьвіцьцё энэргетыкі Смаленшчыны

Беларусь можа ўкласьці грошы ў будоўлю новага энэргаблёку Смаленскай АЭС. Гонар зрабіць гэтую заяву дастаўся новапрызначанаму прэзыдэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаілу Мясьніковічу на сустрэчы з намесьнікам міністра атамнай энэргіі Расеі Валянцінам Івановым.

Расейцы падтрымалі прапанову беларускага боку. Гэта для іх выгадная інвэстыцыя. Мясьніковіч лічыць, што новы энэргаблёк дазволіць Беларусі выпрацоўваць і атрымліваць патрэбную колькасьць электраэнэргіі ды разам з Расеяй экспартаваць яе ў Польшчу і Нямеччыну.

Беларусь пра лепшае не магла й марыць. Замест таго каб будаваць станцыю на сваёй тэрыторыі, яна збудуе яе на расейскай. У Расеі ж будуць складвацца атамныя адкіды. Дэфіцыт электраэнэргіі, ад якога пакутуе Беларусь, зьменшыцца.

Уплыў Беларусі на расейскае памежжа, у тым ліку і на этнічна беларускія ў мінулым часткі Смаленшчыны і Браншчыны, вялікі. Тлумачыцца ён эканамічнай экспансіяй Беларусі ў іх. 40% сумесных прадпрыемстваў там — беларуска-расейскія. Яны займаюцца пераважна гандлем таварамі, незаконна ці напаўзаконна ўвезенымі зь Беларусі. Можна толькі ўявіць, наколькі пашырыцца гэты ўплыў у выпадку разьвіцьця прыватнага сэктару ў Беларусі і прытоку нямецкіх інвэстыцыяў у нашу краіну. Беларусь і цяпер уяўляецца жыхарам расейскага памежжа ўзорам парадку і сацыяльнай стабільнасьці. Пад гукі інтэграцыйных прамоваў шматлікія тамтэйшыя прадпрыемствы ня вытрымалі канкурэнцыі зь беларускімі, якія атрымлівалі датацыі зь дзяржбюджэту. Гэтак “загнуліся” смаленскія цагельні ды бранская мэблевая прамысловасьць. Зь іншага боку, смаленская харчовая прамысловасьць жыве экспартам нізкаякаснага таннага харчу ў Беларусь.

Для Беларусі было б цікава, каб на будоўлі і ў абслугоўваньні будучага энэргаблёку працаваў і беларускі пэрсанал. Наша краіна таксама зацікаўленая ў адпаведнасьці будучай станцыі эўрапейскім стандартам бясьпекі і найноўшым тэхналёгіям.

Калі “смаленскі праект” скончыцца посьпехам, беларускія ўкладаньні ў сыравінную і энэргетычную галіны расейскай гаспадаркі будуць і далей узрастаць. А наша краіна — ператварацца ў своеасаблівую “падушку” бясьпекі паміж Расеяй і Нямеччынай.

Немцы пастанавілі зачыніць усе свае АЭС. Будаўніцтва новых крыніцаў энэргіі ім дарэчы. Беларусы гатовыя ім дапамагаць — але мінімізуючы экалягічную рызыку для сваёй краіны.

Барыс Тумар


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця20

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Зайцы з вялікімі морквамі і чырвона-зялёны ветразь. У Смаргоні прайшоў конкурс «Плаванне на чым папала» ШМАТ ФОТА7

Невядомыя стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і збіраюць інфармацыю7

Праўладнай блогерцы Анджалішы зрабілі прапанову рукі і сэрца ў Дзень Незалежнасці13

Прайшлі вобшукі ў былога міністра абароны Украіны Рэзнікава4

Праверка «БайХэлпа» выявіла ўцечку даных20

«Засталася трывога, якая не адпускае нават ноччу». Былы палітвязень Сяргей Шэлег просіць аб дапамозе7

У Замбіі звар'яцелая сланіха забіла дзвюх турыстак3

Беларус узяў крэдыт «На родныя тавары», каб купіць матацыкл «Мінск». Той аказаўся кітайскім2

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця20

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць