Грамадства5757

Сяргей Ціханоўскі збірае каманду

Вызвалены з беларускай турмы блогер Сяргей Ціханоўскі запісаў першы ролік на сваім канале «Краіна для жыцця», які гэты час вялі яго паплечнікі. Ціханоўскі аб'явіў, што збірае каманду. 

Сяргей Ціханоўскі гаворыць, што ў яго шмат хто пытае, як можна далучыцца да каманды і дапамагчы ў дасягненні «галоўнай мэты — дэмакратыі ў Беларусі».

«Я планую натхніць і матываваць беларусаў за мяжой і ў самой Беларусі і ўжо праз тры тыдні нанесці моцны ўдар па лукашызме і яго прапагандзе. І вы ўсе ўбачыце вынік», — абяцае ён. 

Ён распавёў, што ў бліжэйшы час будзе сустракацца з беларусамі ў розных краінах і гарадах ЕС, ЗША і Канады. «Калі вы хочаце, каб мы з камандай прыехалі ў ваш горад або краіну, пакіньце паведамленне і падтрымайце нас праз спасылку пад відэа на YouTube-канале «Краіна для жыцця», — дадаў ён. 

@nashaniva Сяргей Ціханоўскі збірае каманду #беларусь #странадляжизни #тихановский #сергейтихановский #тихановская #нашаніва #мова #минск #брест ♬ Emotional Hopeful Epic Piano - DensoMusic

Ціханоўскі гаворыць, што праводзіць сустрэчы са СМІ і блогерамі, апазіцыяй і структурамі грамадзянскай супольнасці, каб аб’яднаць беларускія сілы «для адзінага ўдару».

«Людзі чакаюць ад мяне хуткіх і эфектыўных дзеянняў — і я іх здзейсню. Але без вашай падтрымкі гэта немагчыма. Каб знішчыць дыктатуру ў Беларусі і фінансаваць канкрэтныя крокі, кожны з якіх можа стаць вырашальным для нашай перамогі, мне патрэбна ваша дапамога», — даводзіць ён.

Каментары57

  • Украінскі аглядальнік
    01.07.2025
    Каб усё было так проста вырашыць з беларускай дыктатураю : сабраў каманду і абрынуў дыктатара і яго памагатых.
  • Ёсік
    01.07.2025
    Спадар Сяржук, толькі спачатку паліграф, верыфікацыя для кандыдатаў, а то зьбярэцца каманда - кадэбэшнік на кадэбэшніку ды кадэбэшнікам паганяе.
  • Serge
    01.07.2025
    "... праз тры тыдні нанесці моцны ўдар па лукашызме і яго прапагандзе" - удар чым? Дронамі? Тэрактамі? Блогамі? Можа спачатку па пуцінізме?

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня1

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам33

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА4

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы42

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну7

«Не магу больш без цябе я». Настасся Рыдлеўская выпусціла больш чым спрэчны кліп11

Як айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак5

Польская пракуратура патрабуе пастрожыць прысуд беларусу за шпіянаж

Памілаваны амаль усе анархісты? У тым ліку Наста Лойка?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня1

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць