Архіў

Навіны за тыдзень

№ 44 (253), 29 кастрычніка 2001 г.


Навіны за тыдзень

 

Урад абяцае беспрэцэдэнтнае спрыяньне прыватнай ініцыятыве

Урад Беларусі падрыхтаваў “сур’ёзны пакет дакумэнтаў па лібэралізацыі эканомікі”. Пра гэта паведаміў прэм’ер Навіцкі.

Паводле яго словаў, Савет Міністраў мае рэзка скараціць колькасьць відаў гаспадарчай дзейнасьці, якія падлягаюць ліцэнзаваньню. Ён таксама дазволіць рэгістрацыю прыватных унітарных прадпрыемстваў па месцы жыхарства фізычнай асобы, адменіць працэдуру перарэгістрацыі суб’ектаў гаспадараньня. Каб спрасьціць рэгістрацыю, яе зараз будуць ажыцьцяўляць таксама Берасьцейскі, Віцебскі, Гомельскі, Гарадзенскі, Магілёўскі гарвыканкамы. Спросьцяць і працэдуру ліквідацыі прадпрыемстваў. Прычым усе гэтыя прапановы будуць падрыхтаваныя за тыдзень.

Урад таксама скасаваў патрабаваньне дэкляраваць крыніцы інвэстыцый у прадпрыемствы памерам да 10 000 даляраў ЗША ў грашовай форме.

 

Навіцкі зьвязвае надзеі з заходнім,
а ня ўсходнім рынкам

Эканамічныя надзеі беларускага ўраду зьвязаныя з заходнімі рынкамі. Ніводзін урад Беларусі ад 1991 г. не заяўляў такога адкрыта.

У пятніцу прэм’ер Навіцкі сустрэўся з новым амбасадарам Нямеччыны ў Менску Гельмутам Фрыкам і заявіў яму, што двухбаковыя стасункі маюць добрыя пэрспэктывы для разьвіцьця. Навіцкі нават выказаў спадзяваньне, што беларуска-нямецкія дачыненьні будуць заўважна прасунутыя наперад, а сп.Фрык у адказ заявіў, што дзьве краіны могуць “дасягнуць новага прагрэсу” на ўсіх напрамках.

Выступаючы ў нацыянальным сходзе, Навіцкі падкрэсьліў, што Беларусь мусіць настойліва прабівацца на заходнія рынкі. “Сёлета, — адзначыў ён, — нашыя экспартэры пачынаюць замацоўвацца на рынках такіх разьвітых краінаў, як Нямеччына, Польшча, Італія, Вялікая Брытанія, Нідэрлянды. Гэта стратэгія нашага ўраду, і зрабіць мы мусім усё мажлівае для яе рэалізацыі дзеля падвышэньня канкурэнтаздольнасьці айчыннае прадукцыі”. Пра супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі прэм’ер пачаў распавядаць з Украіны, а наконт Расеі выказаўся за прамыя сувязі з рэгіёнамі.

З расейскім паслом сп.Навіцкі пакуль не сустракаўся.


Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць