Архіў

Ліцэісты паедуць да Мандэлы

№ 23 (285), 21 чэрвеня 2002 г.


Ліцэісты паедуць да Мандэлы

Пры канцы лета каманда беларускіх школьнікаў выправіцца ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку на міжнародную алімпіяду па геаграфіі. Трое з чатырох школьнікаў — навучэнцы Беларускага ліцэю імя Якуба Коласа. Цікава, што адзін зь пераможцаў рэспубліканскае алімпіяды — хлопец, які праходзіў частку курсу сярэдняй школы дома, калі была зачыненая ягоная беларуская кляса.

Аўгіньня Сідарчук чацьвертакурсьніца, Зьміцер Кожух і Алесь Ёкша — трэцякурсьнікі. Чацьвёрты ўдзельнік каманды — навучэнец Ліцэю БДУ.

Алесь Ёкша, вучыўся пэўны час адзін, па асобнай праграме. У 1998 г., калі кіраўніцтва школы зачыніла беларускія клясы, ён у знак пратэсту месяц не наведваў заняткаў. Пасьля ўмяшаньня гарадзкога аддзелу адукацыі сытуацыю вырашылі такім чынам: частку ўрокаў (расейская і беларуская мовы і літаратуры, гісторыя Беларусі, замежная мова) хлопец вывучаў разам з клясай, а астатнія — па-беларуску, па асобным графіку, складзеным для яго настаўнікамі. Пасьля Алесь паступіў у Нацыянальны ліцэй, дзе змог вучыцца па-беларуску разам з аднагодкамі.

Удзел у гарадзкіх, а потым і агульнанацыянальных алімпіядах па геаграфіі навучэнцы Нацыянальнага ліцэю бяруць з 1996 г. За гэты час яны 22 разы перамагалі, а выпускнікі ліцэю Марыя Мандрык, Сяргей Куцук, Лізавета Такарэўская, Аўгіньня Сідарчук нават датэрмінова сталі студэнтамі геаграфічнага факультэту БДУ. У 1999 г. Аляксей Анейчык уваходзіў у беларускую каманду на алімпіядзе ў Сэуле. Нашыя школьнікі тады занялі шостае месца.

Усё гэта — дзякуючы настаўніцы геаграфіі, завучу ліцэю Ірыне Сідарэнцы. За посьпехі ў выхаваньні дзяцей Мінадукацыі ўзнагародзіла яе званьнем выдатніка адукацыі.

Пытаньне пра сёлетні ўдзел беларускай каманды ў міжнароднай алімпіядзе пакуль яшчэ канчаткова ня вырашанае. Заяву Міністэрства падало са спазьненьнем, аднак надзея на станоўчы вынік ёсьць. Дзеля таго каб каманда беларускіх школьнікаў усё ж змагла патрапіць на алімпіяду, дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас накіраваў ліст прэзыдэнту ПАР Нэльсану Мандэлу, з просьбай паспрыяць у вырашэньні праблемы. А навучэнцы, тым часам, рыхтуюцца да алімпіяды й удасканальваюць ангельскую — адказваць давядзецца на ёй.

Апрача геаграфічнай алімпіяды, беларускія вучні будуць сёлета ўдзельнічаць яшчэ ў пяцёх падобных міжнародных спаборніцтвах: па фізыцы (востраў Балі, Інданэзія), па інфарматыцы (Паўднёвая Карэя), па матэматыцы (Вялікая Брытанія), па біялёгіі (Латвія), па хіміі (Нідэрлянды).

Аркадзь Шанскі


Каментары

Цяпер чытаюць

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку5

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Усе навіны →
Усе навіны

Санта над Маладзечнам скарыў тыкток

Зяленскі паведаміў пра тэлефонную размову з прадстаўнікамі Трампа

На вайсковым факультэце БДУІР студэнтаў вучаць страляць пад сцягам ПВК «Вагнер» ФОТАФАКТ24

Таргі за пусты лагер пад Мінскам ішлі 8 гадзін. Каму і за колькі прадалі2

У Мінску ў рацэ Лошыца знайшлі цела 38‑гадовага мужчыны1

Бяляцкі: Азаронка ў калоніі цярпець не могуць, выключаюць адразу7

Шматдзетнай адміністратарцы Вікіпедыі Вользе Сітнік далі хатнюю хімію і вызвалілі з СІЗА7

Суд прыняў рашэнне аб высяленні Ларысы Долінай з прададзенай ёй кватэры

У Чарнігаве расійскі дрон разбурыў пяціпавярховік у дзень Каляд, загінула жанчына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку5

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць