Архіў

Усенародны пачын

№ 38 (300), 11 кастрычніка 2002 г.

Прэзыдэнт даў даручэньне. Як яно выконваецца?

Усенародны пачын

“Людзі добрыя, прабачце, што да вас зьвяртаемся. Самі мы ня месныя, прыехалі здалёк, вельмі любім чытаць. Ахвяруйце хто колькі можа на будаўніцтва бібліятэкі...” Цыганка зь дзецьмі праціскаецца між пасажыраў трамваю. Даюць мала, бо не ў навіну: кампанія па зборы сродкаў на новы будынак Нацыяналкі цягнецца другі год. Дый даверу да “прыватных” зборшчыкаў няшмат. Выходжу на прыпынак. Сьцены заклееныя плякатамі з выявай Гаранта Канстытуцыі і надпісамі “А ты ахвяраваў?”, “Даёш бібліятэку!”. Загледзеўшыся, ледзь не трапляю пад ногі гістэрычнай дэманстрацыі моладзевага апазыцыйна-экалягічнага руху, што праходзіць пад лёзунгамі “Не хацім чытаць!”, “Кніга — гэта забітае дрэва!”. Але такія шэсьці — хутчэй выключэньне, чым правіла. Большасьць грамадзянаў ставяцца да ініцыятывы прыхільна. Ёсьць з каго браць прыклад: сам Гарант Канстытуцыі, які асабіста кіруе будаўніцтвам бібліятэкі, штодня а 6-й раніцы ўрачыста адмаўляецца ад дзённага заробку па першай праграме нацыянальнага радыё. Натхнёныя ягоным прыкладам дэпутаты палаты прадстаўнікоў аднаго разу вырашылі цэлы дзень ня есьці, а зэканомленыя сродкі пералічыць у фонд НБ. Ад сваіх дзённых заробкаў добраахвотна адмаўляюцца настаўнікі, дактары, інжынэры. А запачаткавала гэтую традыцыю не інтэлігенцыя, а калгасьнікі некаторых гаспадарак, што добраахвотна не атрымліваюць заробкаў зь вясны. Грошы ідуць бясконцым патокам.

Якая сума трэба для бібліятэкі — сказаць цяжка. Будаўнікі абяцалі падбіць бабкі налета. Зрэшты, калі зьбяром і крыху болей — лішнім ня будзе. Бо патрабуецца яшчэ будынак для часовага захоўваньня кніжак на час правядзеньня ў бібліятэцы сэзонных сельскагаспадарчых кірмашоў, дзякуючы якім НБ выйдзе на самаакупнасьць. Нельга ж, каб крыніцы ведаў ляжалі на вуліцы пад брызэнтам.

...Калі вяртаўся ўвечары з працы, у цёмным завулку падышлі трое і спыталіся: “А ты ахвяраваў на бібліятэку?” З радасьцю аддаў усе грошы.

Сяргей Мікулевіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны15

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Усе навіны →
Усе навіны

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру24

«Гэта месца, дзе трупы абмываюць?» Тыктокераў уразіў выгляд лагойскай грамадскай лазні2

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату3

Трамп даведаўся «цікавыя рэчы» пра Расію і Украіну, але пакуль пра іх не гаворыць6

Мартынава: Карпушонак сказала мне, што вылецела з Іспаніі12

«Мне нават здаецца, што Франак зусім не спіць». Новая асабістая памочніца Ціханоўскай расказала пра сваю працу ў Офісе34

«Я вельмі расчараваны ў ім». Трамп незадаволены паводзінамі Пуціна9

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам26

Ці могуць беларускія спецслужбы выкрадаць апанентаў за мяжой? Расійскія ўжо спрабуюць — быў і варыянт вывезці на лодцы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны15

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць