Архіў

Як далучацца да Эўразьвязу

Днямі быў на канфэрэнцыі, дзе абмяркоўвалася далейшае пашырэньне Эўразьвязу. Са зьдзіўленьнем даведаўся, што яшчэ тры гады таму на тых, хто казаў, што Беларусь у хуткім часе да ЭЗ не далучыцца, у Брусэлі фыркалі ды называлі такія размовы “некарэктнымі палітычна” і “абразьлівымі для нашых усходніх суседзяў”.

Цяпер пра такую далікатнасьць можна забыцца. Але ж калісьці (“асьцярожныя аптымісты” гавораць пра 2020 г.) і мы будзем перамаўляцца з Брусэлем пра ўмовы далучэньня да Эўразьвязу. Тады, акрамя галоўных праблемаў (колькі дадуць грошай на прыстасаваньне да “ЭЗ-стандартаў”), будуць і дробныя, кшталту тых, якія мае цяпер Польшча. Варта прыгледзецца да досьведу суседзяў, каб падрыхтавацца.

Польскае віно

У Эўразьвязе не разумеюць, што такое “mocne wino owocowe” (па-польску сярод аматараў “wiњniaki”, даляр за літар, а па-наску — “чарніла”). Ад вытворчасьці гэтага цудоўнага напою палякі — пэўна, з тых самых прычынаў, што і беларусы, — адмовіцца, асабліва ў халодны зімовы пэрыяд, ня могуць, таму быў знойдзены кампраміс. На пляшках павінна быць напісана не “вішнёўка” ці “сунічнае”, а “Polish wine” (польскае віно), каб кожны эўразьвязавец ведаў, што гэтага ня варта купляць, калі йдзеш у прыстойныя госьці. А што будзе, калі празь якіх 15 гадоў да Эўразьвязу далучымся мы са сваім “Крыжачком”? Ён што — таксама “Polish wine”? Вось дзе праблема для брусэльскіх экспэртаў!

Цэнтар Эўропы-2

Напярэдадні запрашэньня ў Эўразьвяз, палякі адкрылі на сваёй тэрыторыі геаграфічны цэнтар Эўропы. Яго нават тэлевізія паказвала: беластоцкая вёсачка з драўлянымі хаткамі, жыхары якіх чакаюць эўрапейскіх інвэстыцыяў. На некаторых хатках нават папрыбівалі блакітныя сьцяжкі з жоўтымі зорачкамі. “Эўракраты”, напэўна, перадачу гэтую глядзелі, таму далі Польшчы больш грошай на сельскую гаспадарку, чым плянавалі.

Але ж цэнтар Эўропы — ля возера Шо на Глыбоччыне! Няўжо палякі пра гэта ня ведалі? А мо адмыслова прыдумалі ўсё, каб Эўропа пашкадавала? У любым выпадку, праз тузін гадоў, калі нават самі палякі пра ўсё забудуцца, мы таксама здымем кранальную перадачу пра наш цэнтар Эўропы — дадатковыя эўрабанкноты не пашкодзяць.

Каліноўскі змагаецца

Галоўныя спрэчкі паміж Варшавай і Брусэлем тычыліся датацыяў на сельскую гаспадарку. Гэтае пытаньне найбольш зацята адстойваў польскі міністар сельскай гаспадаркі зь легендарным прозьвішчам Каліноўскі. Ледзь ня кожны хлебароб з Гайнаўскага павету гэтае прозьвішча ведае. Запытаюцца ў яго якія-небудзь BBC: “Уот ду ю, маўляў, думаеце пра памер датацыяў, што прапаноўвае вам European Union?” А ён ім: “міністар Каліноўскі, панове, нас ня кіне, ён за нас змагаецца”, — і г.д.

А ці ведаюць беларусы прозьвішча свайго міністра сельскай гаспадаркі? Трэба гэтае пытаньне “падцягнуць”, а то ляпнем потым ВВС, што ня ведаем, хто за датацыі змагаецца.

Небясьпечная любоў да спорту

Польскі віцэ-прэм’ер і міністар фінансаў сп.Калодка, які таксама быў у Капэнгагене, актыўна займаецца спортам. Штораніцы бегае 15 км! Не адмовіўся ён ад сваёй звычкі нават у дзень апошніх перамоваў пра далучэньне да Эўразьвязу — дый пабег па Капэнгагене. Бегаў, бегаў, ледзь знайшоў дарогу назад да гатэлю, а ахова яго не пускае! Што за віцэ-прэм’ер у “адыдасах” — гэта ж антыглябаліст нейкі! Давялося ледзь не самога прэм’ера выклікаць, каб пацьвердзіў, што гэта сапраўды ягоны намесьнік-спартовец. У выніку польская дэлегацыя ледзь не спазьнілася на перамовы і магла праз аднаго чалавека ўвесь марафон да Эўразьвязу прайграць.

У Беларусі сярод кіроўных элітаў хіба толькі адна асоба вядомая гарачай любоўю да спорту. Застаецца спадзявацца, што, калі дойдзе да перамоваў з Брусэлем, яе ні ў якіх беларускіх дэлегацыях ня будзе. З лыжамі напэўна ў гатэль ня пусьцяць.

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Каментары

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць