Архіў

тыдзень

Лідэр БНФ падтрымаў Лукашэнку ... Сурвілла прапануе Грыцкевіча ... Сем’і Вугляніцы, Жарнасека ў Нарвэгіі...

Лідэр БНФ падтрымаў Лукашэнку

Прыпынілася рэтрансьляцыя на хвалях беларускага ультракароткага дыяпазону праграм расейскiх радыёстанцыяў «Маяк», «Голас Расеi» i «Юнацтва». Цяпер вяшчаньне на гэтых хвалях будзе весьцi радыёстанцыя «Сталiца» i абласныя радыёстанцыi. Старшыня Партыi БНФ Вiнцук Вячорка зазначыў, што матывацыя спыненьня рэтрансьляцыi расейскiх радыёстанцыяў — тая ж, што i перакрыцьця расейскага каналу ОРТ беларускiм АНТ, — «iмкненьне забясьпечыць татальны кантроль над iнфармацыйнай прасторай». Разам з тым, на думку Вячоркі, тое, што замест расейскамоўнай станцыi «Маяк» будзе весьцi трансьляцыi беларускамоўная «Сталiца», — станоўчы факт.

Сурвілла прапануе Грыцкевіча

Набліжаюцца 85-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла заклiкала стварыць Нацыянальны аргкамітэт сьвяткаваньня 85-годзьдзя Акту 25 Сакавіка ў Беларусі й папрасiла ўзначалiць аргкамітэт прафэсара Анатоля Грыцкевіча.

Б.Т.

Сем’і Вугляніцы, Жарнасека ў Нарвэгіі

Паэт Славамір Адамовіч, які ў 1996 г. за верш «Убей президента» трапіў у турму, папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвэгіі. Апошнія гады ён быў беспрацоўным, езьдзіў на заробкі за мяжу, аж пакуль ня вырашыў застацца ў Нарвэгіі. Улады краіны пакуль не адказалі, атрымае С.Адамовіч палітычны прытулак ці не. Хоць прэцэдэнты такія былі. У 2001 г. Нарвэгія прыняла двух уцекачоў зь Беларусі — капітана КДБ Генадзя Вугляніцу і актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Край» Андрэя Жарнасека. Доўгі час беларускія ўлады перашкаджалі іхным сем’ям выехаць у Нарвэгію. Толькі пры канцы мінулага году Вугляніца і Жарнасек вывезьлі сваіх жанок і дзяцей.

Павал Сумарока

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць 24‑гадовую BMW па цане кватэры ў Мінску. За што такія грошы?8

Эстонія склікае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з-за расійскіх знішчальнікаў, якія парушылі яе паветраную прастору5

Расія ўдасканаліла атакі дронамі — забяспечваць тыл украінцам становіцца цяжэй2

Беларуска Марыя Жодзік прынесла Польшчы адзіны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы — срэбра23

Вялікабрытанія, Канада і Аўстралія прызналі Палесціну12

Пячнік і бацька шасцярых дзяцей адседзеў у калоніі за ўдзел у пратэстах. Ён просіць дапамогі, каб адкрыць сваю справу5

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Журналістка Шчыракова расказала, як сілавікі размясцілі яе інтымныя здымкі на сайце знаёмстваў і давалі яе нумар тэлефона мужчынам11

Польшча адмовілася адкрыць справу па знікненні Анатоля Котава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць