Архіў

Парадак году

Пра што будзе пісаць «Наша Ніва» ў 2003-м ... У цэнтры палітычнага жыцьця Беларусі ў новым годзе будзе рэфэрэндум аб зьменах у канстытуцыю. Калі такі адбудзецца, вядома. Бо рашэньне аб ягоным правядзеньні дагэтуль не прынятае. Калі ён ня пройдзе да прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі, дык можа не адбыцца ўвогуле. Залежаць гэтае рашэньне будзе ня так ад дынамікі прэзыдэнцкага рэйтынгу ці эканамічнае сытуацыі, як ад матываў маральна-псыхалягічных.

Зрэшты, вялікага падзеньня, як і вялікага росту прэзыдэнцкага рэйтынгу ў 2003-м чакаць ня варта. Пакуль ня зьявіцца рэальная альтэрнатыва Лукашэнку. А яна ўзьнікне, калі ўтворыцца палітычная сіла, у прыход якой да ўлады будзе верыцца.

Грамадзтва чакае вынікненьня новае правацэнтрысцкае процівагі лукашыстам, левыя погляды якіх таксама стаюць усё больш памяркоўнымі. Можа, запраграмаваная параза правых на мясцовых выбараў прастымулюе такія зьмены. Тады б сама сабой скончылася дэпрэсія, што агарнула нацыянальны рух летась, а беларускі нацыяналізм ад барацьбы за выжываньне перайшоў бы да стваральных задачаў... І якраз зьбярэцца Ўсебеларускі сход інтэлігенцыі.

Вайна ці пераварот у Іраку вельмі верагодныя. Пасьля сканчэньня канфлікту можна чакаць абвалу цэнаў на нафту, а разам зь ім — дэпрэсіі расейскай эканомікі і крызысу нашай прывязанай да Расеі гаспадаркі. Калі ж палітычных катаклізмаў ня будзе, беларуская эканоміка працягне асьцярожны рост.

Галоўнай тэмай эканамічных дэбатаў застанецца прыватызацыя. 2002 г. скончыўся своеасаблівай нічыёй: «Сібнафце» дасталася «Слаўнафта», «Прыёрбанк» паабяцаны «Райфайзэну». Празаходняе лобі будзе й далей настойваць на неабходнасьці балянсу заходніх і расейскіх інвэстыцый.

У сфэры СМІ беларускія каналы будуць наступаць на расейскія частоты. Барацьба за інфармацыйную прастору можа перайсьці і на прэсу: улады паспрабуюць аслабіць ці ўзяць пад кантроль «Камсамолку», «АиФ», «Труд».

Спаўняецца 25 гадоў Яну Паўлу ІІ. 50 гадоў — пісьменьніку Ўладзімеру Арлову і 50 гадоў з часу спыненьня карэйскай вайны, што пагражае зноў выбухнуць. 75 гадоў, як у Шатляндыі Флемінг вынайшаў першы антыбіётык пэніцылін. 100 гадоў з часу заснаваньня першае беларускае палітычнае партыі — Беларускае рэвалюцыйнае грамады — і 100 гадоў з дня нараджэньня Арсеньневай, 125 — Казімера Малевіча. 750 гадоў з часу каранацыі Міндоўга.

Пра ўсё гэта будзе пісаць «Наша Ніва». Наша мэта — дэкалянізаваць і вызваліць сьвядомасьць людзей. Таму пастараемся даваць болей інфармацыі, пісаць пра ўсё важнае, каб не заставалася тэмаў, закрытых для газэты.

У 2003 год «Наша Ніва», найстарэйшая газэта краіны, уваходзіць з новым дызайнам, створаным мастаком Генадзем Мацурам.

Рэдактар

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць 24‑гадовую BMW па цане кватэры ў Мінску. За што такія грошы?8

Эстонія склікае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з-за расійскіх знішчальнікаў, якія парушылі яе паветраную прастору5

Расія ўдасканаліла атакі дронамі — забяспечваць тыл украінцам становіцца цяжэй2

Беларуска Марыя Жодзік прынесла Польшчы адзіны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы — срэбра23

Вялікабрытанія, Канада і Аўстралія прызналі Палесціну12

Пячнік і бацька шасцярых дзяцей адседзеў у калоніі за ўдзел у пратэстах. Ён просіць дапамогі, каб адкрыць сваю справу5

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Журналістка Шчыракова расказала, як сілавікі размясцілі яе інтымныя здымкі на сайце знаёмстваў і давалі яе нумар тэлефона мужчынам11

Польшча адмовілася адкрыць справу па знікненні Анатоля Котава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць