Архіў

Бульба для Масквы

Бульба ўрадзіла. Пакуль выкопваюць лепшую, ураджайнасьць сягае нерэальных для беларускіх калгасаў лічбаў — пад 170 цэнтнэраў з гектару! Прагнозная сярэдняя ўраджайнасьць мусіць скласьці каля 130 ц/га пры валавым зборы калгасаў і саўгасаў каля мільёна тонаў. Азіраючыся на статыстыку мінулых гадоў, можна сьцьвердзіць, што вынікі гэтыя не аж такія добрыя. У 2000 г.

сельгаспрадпрыемствы выкапалі 1200 тыс. тон, а ўраджайнасьць склала 132 ц/га. Рэкордны ж 1996-ы прынёс калгасам 1700 тыс. тон пры ўраджайнасьці 152 ц/га! Агулам у 1996 г. было сабрана больш за 10 млн т бульбы, у 2000-м — 8700 тыс. т. Сёлета валавы збор добра калі дасягне 8 млн т.

З вуснаў кіраўніка дзяржавы прагучала чарговая заява ў стылі «Drang nach Osten». Будзем экспартаваць бульбу ў Маскву і расейскія рэгіёны. А тут яшчэ і ў Эўропе няўрод: бэльгійцам няма з чаго фрыткі рабіць — можа, і яны ў нас набываць будуць? Каму вось толькі даць адпаведнае заданьне? Калгасы ўжо даўно не прадукуюць значных аб’ёмаў: гэта ў 90-м яны давалі палову ад агульных аб’ёмаў вытворчасьці. А пачынаючы з 1993-га — усё менш і менш. Цяпер даюць толькі 10—15%. Усё іншае — людзкія соткі. Фактычна ў Беларусі не існуе буйнатаварнай вытворчасьці бульбы. Колькі б людзі ні вырошчвалі самі, экспартны патэнцыял ад гэтага не палепшыцца. Іншая рэч, што на экспарт наша звычайная бульба ня пойдзе: яна павінна быць памытай, мець доўгі тэрмін захоўваньня. Звычайна такая бульба вадзяністая і бяз смаку, але мае «таварны выгляд». Беларусы такую наўрад ці сталі б есьці. Але на сусьветным рынку трэба падпарадкоўвацца ягоным законам, інакш нічога нікому не прадасі. Бульба для вырабу замарожаных фрытак (такіх, як у «Макдональдзе») ці чыпсаў таксама трэба стандартная, таму Беларусь пакуль што сама гэтыя вырабы імпартуе. Адзінае выйсьце, якое бачыцца, — арганізацыя буйнатаварнай экспартаарыентаванай вытворчасьці бульбы ў спэцыяльных гаспадарках — лепш за ўсё фэрмэрскіх. Тады б можна было казаць аб прарыве на сусьветныя рынкі з сваёй бульбай.

Дамінік Міхайловіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі13

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі13

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць