Архіў

Нэўтралітэт не дапаможа

«Час прымушае сьпяшацца. Беларусь мусіць прымаць рашэньне. Думаю, нэўтралітэт ёй не дапаможа. Глябалізацыя патрабуе свайго. Ня думаю, што Захад у асобе ЗША і Эўразьвязу цяпер быў бы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь аб’ядналася з Расеяй. Ня думаю, што Захад верыць у тое, што пуцінская Расея, якая пайшла аўтарытарным шляхам пасьля думскіх выбараў, здольная пазытыўна паўплываць на дэмакратызацыю Беларусі, як гэта лічылася яшчэ год таму. Я думаю, што Захад ставіць Беларусь перад выбарам, тлумачачы ягонаму кіраўніцтву, што працэс, які па-ангельску называецца «wider Europe», гэта вельмі сур’ёзны працэс», — заявіў палітоляг Аляксандар Рар на «Менскім форуме».

VII Менскі форум паставіў рэкорд прадстаўнічасьці: 400 удзельнікаў. Форум зь беларуска-нямецкага ператварыўся ў трохбаковы «Нямеччына—Польшча—Беларусь» і меў падзагаловак «Новае суседзтва пасьля пашырэньня Эўразьвязу».

Упершыню за шэсьць гадоў сустрэчу наведалі прадстаўнікі ўраду. Гэта быў не міністар Мартынаў, а ягоны намесьнік. «Мы збольшага расцэньваем працэс пашырэньня Эўразьвязу як пазытыўны», — сказаў на палітычнай сэкцыі форуму Аляксандар Міхневіч. Ён асабліва падкрэсьліў ролю беларускай дзяржавы ў справе спыненьня наркатрафіку й нелегальнай міграцыі ў Эўропу. Выступ меў адценьне самарэклямы Беларусі: маўляў, падтрымайце нас, незаменных, матэрыяльна.

Іншы прадстаўнік афіцыйнага боку, прафэсар Уладзімер Улаховіч з Цэнтру міжнародных дасьледаваньняў БДУ, заявіў: «Ідэі так званага санітарнага кардону з Турцыі, Украіны, Малдовы ды Беларусі — гэта ізаляцыянісцкі падыход. Ён абсалютна непрымальны. Хутчэй трэба прыняць за аснову рэгіянальную канцэпцыю «ўсходняга вымярэньня», якая прапанавана Польшчай».

Намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка выказваў незадаволенасьць іншым: зь дзевяці мільёнаў эўра дапамогі новым суседзям толькі 7% ідзе на Беларусь. Гэта прыкладна 5 цэнтаў на кожнага беларуса. «Памажыце Беларусі стаць нэўтральнай», — заклікаў Ю.Хадыка. «Расея зацікаўленая ў Беларусі як сатэліце, а з гэтага вынікае — у слабой Беларусі», — засьцерагаў Станіслаў Шушкевіч.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Зьміцер Данскі, Мікола Бугай

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію1

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»65

Пра беларускі гурт Soyuz больш ведаюць замежнікі, чым суайчыннікі14

Украінская ракета «Фламінга» ў нечым лепшая за амерыканскія «Тамагаўкі» 42

«Мы заўсёды лічылі сябе старажыламі». Аналіз ДНК паказаў, што сям’я з Германіі жыве ў сваёй вёсцы ўжо тры тысячы гадоў1

«Ідэя ўзнікла пасля званка выбаршчыцы». Беларуская дэпутатка стварыла сайт з тысячамі магіл5

Арганізацыя, якой кіруе Шуневіч, пахвалілася чарговым забойствам — чырванакніжнай рысі17

«Ну, пообщались два зэка немного. Зачем же за это наказывать строго?» Вінаградаў у калоніі пісаў вершаваныя тлумачальныя. Што яму за гэта было?4

У 10‑мільённым Тэгеране дэфіцыт вады. Жыхароў папярэдзілі пра магчымую эвакуацыю7

Супраць былога камандзіра спецназа Уладзіміра Барадача завялі крымінальную справу12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію1

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць