Архіў

Пра «Gudu»

Колькі заўвагаў да артыкулу «Іх музыку крадуць» з «НН» ад 21 траўня.

Расейскія нэапаганцы ня вывесілі на сваім інтэрнэт-сайце песьні «Gudy», а пірацкім чынам перавыдалі альбом гурту «Архаічныя абрадавыя спевы», перакруціўшы да таго ж зьмест прадмовы ў патрэбным для сябе «панславісцкім» стылі.

Магчыма, праф.Рагуля і ведае літоўскую мову, калі піша, што слова «gudas», якім «прыбалты» (на справе — толькі літоўцы) называюць беларусаў, азначае «бандыт». Але вось што пішуць пра гэтую назву, спасылаючыся на беларускага навукоўца С.Санька, у літоўскай газэце «Tautininkш Юinios» (нумар за лістапад 2003 г.): «Цікавая рэч, што раней ад Прусіі да Дзукіі [усходняя частка Літвы] літоўцы гудамі называлі таксама і сваіх найбліжэйшых суседзяў — наступныя літоўскія вёскі на ўсход ад сябе. Гэта тлумачаць ад прускага слова «guddi» (кустоўе, зарасьнік): калі з Захаду рушыла хваля крыжакоў-хрысьціянаў і несла новую веру, тыя, хто быў на ўсходзе, заставаліся яшчэ паганцамі і нібыта «хаваліся» ад новай веры ў лясох. Дзеля таго і называліся «гудамі» (падобным чынам узьнікла і нямецкая назва для паганцаў «heide»). З гэтага ўсяго відаць, што і сама назва «гуды» яднае беларусаў ды літоўцаў у адзін гістарычны кантэкст».

Аляксандар Мікус, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»61

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро дзіця заглядзелася ў тэлефон і ўпала на рэйкі3

Лявончык пра знікненне Мельнікавай: Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца5

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі12

Валету прызналі самай прыгожай сталіцай свету4

Вялікі затор утварыўся ў Ждановічах

На фоне абвалу крыптавалют у Кіеве застрэліўся 32‑гадовы крыптабізнэсмен, уладальнік адзінай ва Украіне Ferrari 296 GTB21

Як адзін айфон дапамог брытанскай паліцыі вылічыць банду, якую падазраюць у крадзяжы дзясяткаў тысяч тэлефонаў

«Пасля калоніі людзі забываюцца, як жыць». Ментарка «Вольных» распавяла, як працуе з палітвязнямі3

У мінскім бістро «Піт Stop» атруціліся людзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»61

Наста Базар паступіла на праграму Каліноўскага і хоча стаць сацыялагіняй: «Вучоба пасля 40 гадоў — своеасаблівы эліксір маладосці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць