Архіў

Юлія Несьцярэнка:

«Не памяняю Берасьця на Менск»

— Цяжка быць пасьпяховым спартоўцам не ў сталіцы, а ў абласным горадзе, такім, як Берасьце?

— Безумоўна, усё найлепшае ў сталіцы. Але я не хачу жыць там і ніколі не памяняю Берасьця на Менск.

— Перад стартам Вы перахрысьціліся. Вы верыце ў Бога?

— Так. І гэтая вера яшчэ болей узмацнілася: Бог даў мне сілы перамагчы.

— Юля, Вам удалося трохі паглядзець на Афіны?

— Я бачыла Афіны толькі з акна аўтобуса, калі езьдзілі на стадыён і адтуль. А так бачыш толькі алімпійскую вёску і стадыён. Вакол вёскі толькі горы. Тут такая сьпёка, што нікуды ня хочацца выходзіць. Тым болей, настройвалася толькі на бег, усе думкі былі толькі аб ім. Нікуды не хадзіла, нічога ня бачыла, нічога не купляла — усё пакінула на апошні дзень, пасьля бегу.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Паводле «Вечернего Бреста»

Юлія Несьцярэнка (дзявочае прозьвішча — Барцэвіч)

нарадзілася 15 чэрвеня 1979 у Берасьці. Выхаванка СШ №14 (цяпер — гімназія №2) Берасьця і вучылішча алімпійскага рэзэрву ў Менску. Першы трэнэр — Сяргей Салямановіч, цяпер трэніруецца ў Віктара Ярашэвіча. Прадстаўляе спартовае таварыства «Дынама». Майстар спорту міжнароднай клясы. Рост 173 см, вага 60 кг. Найвышэйшыя дасягненьні — перамога на этапе «Залатой лігі IAAF» і трох турніраў сусьветнай сэрыі Гран-пры (на іх паставіла рэкорд Беларусі ў бегу на 100 мэтраў — 11,02 сэкунды). Жыве ў Берасьці. У 2001 скончыла факультэт фізвыхаваньня БрДУ. Муж Зьміцер таксама займаецца лёгкай атлетыкай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве пахавалі ўкраінскую журналістку, якая загінула ў расійскім палоне

Стала вядома, якія рэгіёны Беларусі самыя аўтамабілізаваныя4

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне будзе новы кіраўнік6

Пуцін хоча, каб Украіна прызнала за ім увесь Данбас?20

У сербскага міністра здарыўся інсульт проста ў жывым эфіры ВІДЭА

Самкі гарыл шукаюць у новых кампаніях сваіх знаёмых, як людзі на вечарынках4

У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак1

Шрайбман: Я лёгка ўяўляю беларускае грамадства, якое вяртаецца ў стан 2019 года. Але не ўяўляю ўладу, якая вяртаецца туды ж15

Сілавікі пачалі збіраць ДНК сваякоў тых, хто выехаў з Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі9

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць