Архіў

Небясьпекі адзінай валюты

Беларуска-расейскі валютны саюз можа прывесьці да заняпаду цэлых галін беларускае эканомікі, такіх, як машынабудаваньне і электраэнэргетыка.

Афіцыйны Менск ня раз намякаў, што ідэю пераходу Беларусі на расейскі рубель можна лічыць пахаванай, але Масква зноў і зноў прапануе зь ёю (ідэяй) пераспаць. Пашырэньне прасторы выкарыстаньня расейскага рубля — частка расейскае палітыкі. Пры гэтым крамлёўскія стратэгі спрабуюць пераконваць у незьлічоных выгадах адмовы ад свае нацыянальнае валюты. Між тым аналіз міжнароднае эканамічнае практыкі дэманструе, што непрадуманыя праекты інтэграцыі асымэтрычных фінансавых сыстэм могуць нанесьці эканоміцы непапраўную шкоду.

Адна зь вялікіх праблем, якія нясе фінансавая інтэграцыя, — гэта кантроль за эмісійнай ды бюджэтнай палітыкай краін — удзельніц валютных саюзаў. Валютная стабільнасьць шмат у чым залежыць ад велічыні грашовае масы, дэфіцытаў бюджэтаў і аб’ёму дзяржаўнае запазычанасьці. У валютных зьвязах дзеля ўзаемнага кантролю за грашовай палітыкай асобных краін патрабуецца незалежны эмісійны цэнтар і распрацоўка агульных нормаў бюджэтаў, як, напрыклад, максымальны памер гадавога дэфіцыту ў 3%, прыняты ў Эўразьвязе. Але ж нават у такой адносна празрыстай і дэмакратычнай структуры, як Эўразьвяз, мэханізмы ўзаемнага кантролю далёкія ад дасканаласьці. У выпадку ж Беларусі і Расеі, зважаючы на істотную розьніцу ў іх вазе, пра нейкі дзейсны эмісійны і бюджэтны кантроль гаварыць увогуле не даводзіцца. Расея ніколі ня пойдзе на абмежаваньне свайго сувэрэнітэту дзеля гарантыяў грашовае стабільнасьці для Беларусі. Такім чынам, Беларусь рызыкуе зрабіцца фінансавай закладніцай расейскага ўраду.

Другі важны аспэкт — расейскую валюту можна толькі ўмоўна разглядаць як цьвёрдую, а Расея не зьяўляецца самай пэрспэктыўнай у эканамічным сэнсе краінай. Расейскую эканоміку паводле яе структуры можна аднесьці да тыповых сыравіназалежных гаспадарак трэцяга сьвету.

Заўважана, што краіны, не надзеленыя вялікімі прыроднымі багацьцямі, найчасьцей дасягаюць большых эканамічных посьпехаў, чым іх багатыя на сыравіну канкурэнты. У гэтым сэнсе эканамісты гавораць пра «праклён прыроднага багацьця». Нобэлеўскі ляўрэат у галіне эканомікі Джэзэф Штыгліц зьвяртае ўвагу на схільнасьць багатых на прыродныя рэсурсы краін да залішняе цэнтралізацыі, карумпаванасьці, войнаў, запаволенага разьвіцьця несыравінных галін эканомікі ды залежнасьці ад ваганьняў цэн на сыравіну. Апошняе часьцяком прыводзіць да фінансавых і валютных крызысаў.

Насамрэч, пакуль цэны на нафту высокія, расейская эканоміка квітнее, а расейскі рубель мацнее. Калі нафта абясцэньваецца, Расея перажывае чарговы крызыс і падзеньне абменнага курсу рубля. Каб процістаяць такой «афрыканізацыі» эканомікі, патрабуецца дэмакратызацыя, грамадзкі кансэнсус і празрыстасьць эканамічных адносін. Але ж Расея рухаецца якраз у адваротным кірунку. Такім чынам, прывязка беларускае эканомікі да расейскае валюты зробіць Беларусь яшчэ больш залежнай ад спэкуляцый на глябальных рынках сыравіны. Так што ні пра якія перавагі цьвёрдых валют гаварыць не даводзіцца.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяржук Вінаградаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць