Архіў

Заняпад у гандболе, уздым у хакеі

Зь верасьнем у Эўропу прыходзіць новы спартовы сэзон.

Футбольная матухна-Эўропа адпачыла ад чэмпіянату кантынэнту ды Алімпіяды і 4 верасьня пачала кваліфікацыйны адбор да чэмпіянату сьвету-2006.

Беларусы стартавалі 8 верасьня гасьцявой нічыёй з нарвэжцамі. Каб трапіць на мундыяль у Нямеччыну, трэба як мінімум заняць другое месца ў сваёй групе. З наймацнейшай і найслабейшай зборнымі падгрупы — Італіяй і Малдовай — згуляем якраз у кастрычніку. Дарэчы, у кваліфікацыі да Эўра-2004 мы занялі апошняе месца, прапусьціўшы наперад менавіта Малдову. Беларуская фэдэрацыя футболу, каб заахвоціць «дарослых» гульцоў, паабяцала выплаціць нацыянальнай зборнай пры ўмове выхаду на мундыяль-2006 1 млн 200 тыс. даляраў.

Грошы і спорт — рэчы непадзельныя. Вось перад гульнёй са зборнай Грэцыі прэм’ер-міністар Альбаніі паабяцаў сваім футбалістам у выпадку перамогі 500 тыс. даляраў. Альбанцы перамаглі чэмпіёнаў Эўропы — 2:1. Праўда, перамога над адвечнымі палітычнымі супернікамі была азмрочана грэцкімі заўзятарамі. Яны ўчынілі ў раёнах, дзе пражывае альбанская меншасьць, пагромы.

Каб у нас дбалі яшчэ пра клюбны футбол! Калі ў вышэйшай лізе яшчэ нейкі парадак, то ў першай — суцэльныя праблемы. Возьмем, напрыклад, «Маладэчна». Летась клюб чакана выбыў у першую лігу. З сыходам з гораду ў пачатку 90-х Генадзя Карпенкі пачаліся пэрманэнтныя фінансавыя праблемы. Так і цяпер. У міжсэзоньне частка гульцоў з каманды разьбеглася. Пачалі зьбіраць непатрэбных іншым клюбам футбалістаў. Першы круг у гэтым сэзоне «Маладэчна» скончыла на трэцім месцы. Але пачаліся затрымкі з выплатай заробку: у ліпені футбалістам не заплацілі нават за травень. Паўтара дзясятка гульцоў сышлі з каманды, і давялося заяўляць 16-гадовых юнакоў са спартшколы. Хатнія паядынкі каманда праводзіць у вёсцы Чысьць, што за 20 км ад Маладэчна, таму пахварэць за ўлюбёны клюб могуць зьезьдзіць самыя апантаныя. Трэніруецца каманда ў вайсковай часьці, з пачатку сэзону не набыла ніводнага мяча і мае толькі адзін камплект формы. Пра якія тады дасягненьні можа ісьці гаворка? Тут бы ў другую лігу ня вылецець. Атрымалі пяць запар паражэньняў з буйным лікам.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алег Раявец

Каментары

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць